Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
26.11.2010

Апошні тэрмін падачы заяваў – 15 студзеня 2011 г.
Праграма «Еўрапейцы за мір» фінансуе супрацу паміж школамі ці пазашкольнымі ўстановамі з Нямеччыны і Усходняй Еўропы, якія маюць намер зладзіць сумесны праект.
Тэма праектаў 2011 г. – «Правы чалавека: учора і сёння» .


25.11.2010

Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ), разам з Германскім камітэтам "Моладзь за разуменне" (YFU) прызначае стыпендыі для абмену школьнікамі паміж Германіяй і Беларуссю.
Стыпендыі надаюцца перадусім сваякам былых прымусовых працаўнікоў і іншых ахвяраў нацызму. Але атрымліваць іх могуць і школьнікі, якія актыўна займаліся ў сябе на радзіме пытаннямі паднявольнай працы ці нацыянал-сацыялізму.

25.11.2010

Алесь Bezuher, generation.by
Калі Ліне было 20 гадоў, яна ўпершыню трапіла ў Грэцыю. Тады дзяўчына толькі што скончыла другі курс інфарматыкі ў Віленскім універсітэце. Пасля віленскага ўскрайку, дзе знаходзіўся яе інтэрнат, трапіць у самы цэнтр старажытнай Грэцыі — Фесалонікі, было як мінімум непараўнальным вопытам.
«Я вучылася танчыць сіртакі [нацыянальны грэцкі танец], мы хадзілі на Алімп, а некалькі месяцаў я нелегальна працавала афіцыянткай у кавярні (тады Літва яшчэ не была сябрам Еўрасаюза)», — кажа Ліна і вочы яе быццам напаўняюцца цёплым грэцкім сонцам.

24.11.2010

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Мы працягваем тэму школьных пабораў. Не сакрэт, што і школьнікаў, і настаўнікаў прымушаюць падпісвацца на пэўныя перыядычныя выданні. Наколькі гэта правамоцна?
Днямі бацькі першакласнікаў 23-й мінскай гімназіі прыйшлі на бацькоўскі сход, дзе ім настаўніца паведаміла, што трэба выпісаць тры выданні: часопісы «Вясёлка», «Качели» і газету «Юный спасатель». Распавядае маці першакласніка спадарыня Крысціна: «Насамрэч нам сказалі, што ёсьць такі парадак — выпісваць гэтыя тры выданьні. Таму вырашайце, якім чынам мы на гэта арганізуем збор сродкаў».

24.11.2010

Іна Студзінская, Радыё Свабода
Мы працягваем тэму школьных пабораў. Не сакрэт, што і школьнікаў, і настаўнікаў прымушаюць падпісвацца на пэўныя перыядычныя выданні. Наколькі гэта правамоцна?
Днямі бацькі першакласнікаў 23-й мінскай гімназіі прыйшлі на бацькоўскі сход, дзе ім настаўніца паведаміла, што трэба выпісаць тры выданні: часопісы «Вясёлка», «Качели» і газету «Юный спасатель». Распавядае маці першакласніка спадарыня Крысціна: «Насамрэч нам сказалі, што ёсьць такі парадак — выпісваць гэтыя тры выданні. Таму вырашайце, якім чынам мы на гэта арганізуем збор сродкаў».


24.11.2010

Андрэй Палявік, “Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска”
11 лістапада адбылася нацыянальная інтэрактыўная Інтэрнэт-гульня «НАША Беларусь». На працягу трох гадзін 57 каманд са школ, гімназій, каледжаў фармавалі сваё бачанне гістарычнай перспектывы праз асобу Міхала Клеафаса Агінскага. Унікальная тэхналогія гульні, народжаная Моладзевым адукацыйным клубам Newline, у чарговы раз падцвердзіла сваю актуальнасць.

23.11.2010

Аб механізме паступлення гуманітарнай дапамогі для дзяржаўных устаноў адукацыі
Газета Слонимская

Сярэдняя адукацыя ў Беларусі — бясплатная і даступная, і гэта гарантавана артыкулам 49 Канстытуцыі РБ.
На практыцы ж ва ўсіх школах краіны — ад сталіцы да глыбінкі — даўно дзейнічаюць так званыя школьныя паборы з бацькоў. Мы ўжо не адзін раз пісалі на гэтую тэму на старонках “ГС”, але інфармацыйныя нагоды не знікаюць.
“Ці мае права збіраць грошы дырэктар СШ №7 Цыганкова Л.М. прымусова на газонакасілку з усіх навучэнцаў школы?” — задавалі нам на мінулым тыдні SMS-пытанне бацькі вучняў сёмай школы.


23.11.2010

Аляксандр Зайка, Газета для Вас
Кароткая інфармацыя ў царкоўнай газеце “Літоўскія епархіяльныя ведамасці”, у нумары 42 ад 17 кастрычніка 1886 года. “27 кастрычніка 1885 года ў вёсцы Заполле Бялавіцкага прыхода была адчынена аднакласная царкоўнапрыходская школа з тэрмінам навучання 2 гады. За парты селі 28 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак. Настаўнік — сын псаломшчыка Бялавіцкай царквы, Закону Божаму вучыць свяшчэннік Бялавіцкай Ільінскай царквы Канстанцін Каліскі. Заняткі вядуцца ў наёмным доме”.

22.11.2010

Аўтар: Ала Фёдараўна Гулюк, настаўніца СШ № 207 г. Мінска
Класы: сярэдняя школа
Абсталяванне: прэзентацыі “У лесе”, “Марскія жыхары”, “Рыбы беларускіх рэк і азёр” – з альбому “Гадуем беларусаў”; карткі з заданнямі, алоўкі, ручкі, папера.

<

22.11.2010

Экалагічны дэтэктыў: Сцэнар гульні-конкурсу
Аўтар: Ала Фёдараўна Гулюк, настаўніца СШ № 207 г. Мінска
Класы: сярэдняя школа
Абсталяванне: прэзентацыі “У лесе”, “Марскія жыхары”, “Рыбы беларускіх рэк і азёр” – з альбому “Гадуем беларусаў”; карткі з заданнямі, алоўкі, ручкі, папера.


Старонкі