Архіў навін
Працуем з відэаролікамі на ўроках замежнай мовы. Настаўніца англійскай мовы Нясвіжская гімназіі Наталля Катчанка прапануе практыкаванне "Цуды на Каляды ў відэа".
У Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах прапануюць вучням не толькі паглядзець калядны абрад, але і самім стаць яго ўдзельнікамі, зрабіць каляднага анёла на майстар-класе і навучыцца танцам і гульням.
За свой не вельмі працяглы, але і не надта кароткі тэрмін працы ў сярэдняй школе я паспеў паспрабаваць сябе на многіх пасадах: ад настаўніка і да дырэктара. Школай кірую я і зараз, аднак з кожным днём мне становіцца ўсё больш брыдка ад сябе самога, бо работа, якую я выконваю, не можа выконвацца прыстойным чалавекам з больш-менш устойлівымі маральнымі перакананнямі.
26 лістапада, адбылася міжнародная канферэнцыя UNESCO "Медийно-информационная грамотность в цифровом мире: как научить учителей", дзе быў прадстаўлены беларускі досвед. 27.11. 2020 -- вебінар па ацэнцы ўзроўню сфарміраванасці медыякампетэнцый школьнікаў.
Памятаеце шматтысячны марш настаўнікаў супраць гвалту і хлусні, які адбыўся 14 жніўня? Настаўнікі прайшліся праз увесь горад, зрабілі імправізаваную лінейку на плошчы Незалежнасці, праспявалі каля ЦВК для Лідзіі Ярмошынай песню «Дважды два — четыре» і ўсклалі кветкі да Міністэрства адукацыі, каб спачывала з мірам. Цяпер такое здаецца нейкай фантасмагорыяй. А тады, у жніўні, на нейкі час падалося, што школа мае шанец змяніцца, што да яе могуць вярнуцца функцыі навучання, а не кантролю.
Міхась Булавацкі: "Летам 1979 года я, на той час малады настаўнік маленькай васьмігодкі, слухаў у падвальным памяшканні Данецкай школы № 89 лекцыю настаўніка рускай славеснасці Міхаіла Урына пра Васіля Сухамлінскага."
Калі Вы падавалі заяўку, прагледзьце, калі ласка, сваю пошту, зазірніце ў тэчку "спам", бо пры масавых рассылках ліст-запрашэнне можа трапіць туды.
Міхась Кудзейка у сваім фэйсбуку прапанаваў перагледзець фільм пра Чыпаліна і знайсці аналогіі з сённяшняй рэчаіснасцю.