Эфектыўны сродак навучання: правілы работы з пытаннямі
Як ператварыць асноўны інструмент настаўніка — пытанне — у сродак зацікаўленай размовы пра сябе, жыццё і пра тое галоўнае, што вывучаецца ў школе.
Як ператварыць асноўны інструмент настаўніка — пытанне — у сродак зацікаўленай размовы пра сябе, жыццё і пра тое галоўнае, што вывучаецца ў школе.
Не толькі мастацкім тэкстам трэба ўдзяляць увагу, але і навуковым, афіцыйным, а таксама ... гульням.
У артыкуле Мікалая Запрудскага ў НГ паказваюцца магчымасці прымянення тэстаў і тэсціравання ў якасці сродку для навучання, павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і зваротнай сувязі — для актыўнай ацэнкі (фарміруючага ацэньвання).
Тут можна за 4 крокі сабраць цікавы ўрок, які развівае, напрыклад, 4К кампетэнцыі, вучыць працаваць з тэкстам, развівае эмацыйны інтэлект...
Асобна можна карыстацца каталогам прыёмаў - абіраць тое, што вам трэба для ўрока.
У кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у летніках, на ўроках і семінарах, пазакласнай дзейнасці, у вандроўках ці проста ў вольны час. Кніга будзе цікавай настаўнікам, выхавальнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных устаноў, трэнерам, студэнтам, бацькам і ўсім, хто любіць гуляць.
"СКАРБОНКА ГУЛЬНЯЎ" – гэта гульні для дзяцей і дарослых, якія дапамогуць вывучыць родную мову без нуды і прымусу. Акрамя гэтага, яны навучаць вашых дзетак чытаць і паспрыяюць развіццю ўвагі і кемлівасці. Іх можна выкарыстоўваць на занятках у дзіцячых садках і школе, а таксама гуляць дома, усёй сям'ёй.
На старонках сучасных падручнікаў з’яўляецца ўсё больш ілюстрацый, якія не толькі суправаджаюць тэарытычны матэрыял. Для вучняў рэпрадукцыі карцін, партрэты гістарычных асоб, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі,– важнейшыя навучальныя сродкі, у якіх інфармацыя прадастаўляецца не ў выглядзе гатовага вобраза, а становіцца крыніцай атрымання новых ведаў.
Святлана Локіс, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 17 горада Барысава дзеліцца лайфхакамі працы мультстудыі ў класе і відэа з інфармацыйнай гадзіны, на якой вучні працуюць з рэкламай.