Белыя і чорныя анёлы беларускай мовы
Ірына Дубянецкая - філосаф і адзіная жанчына ў Беларусі, якая мае ступень доктара сакральнай тэалогіі - умоўна дзеліць знакавых людзей на "белых" і "чорных" анёлаў. Белыя - стваральнікі, чорныя - разбуральнікі. Для справы добра, калі ёсць і тыя, і іншыя. Часам жа трэба нешта разбурыць, расчысціць месца для новага, карыснага. Бо карыснае - гэта ж не пустазелле, абы-дзе не расце.