Метадычны дапаможнік

Як рабілі рэформу адукацыі ў Славаччыне. Частка 1

Рэформа – перадусім дэцэнтралізацыя, упэўнена суаўтарка канцэпцый развіцця адукацыі, аналітык і рэдактарка славацкага парталу «Новая адукацыя» Зузана Зімэнава.

Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння (PDF)

Інтэграваны выклад Лявонам Баршчэўскім, Пятром Васючэнкам, Міхасём Тычынам найважнейшых з’яў літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як частка сусветнага літаратурнага працэсу.

Сусветнае мастацтва ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя (PDF)

Ягор Сурскі. Сусветнае мастацтва ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Санкт-Пецярбург: «Неўскі прастор», 2014. У дапаможніку сцісла апісаны асноўныя стылі і плыні мастацтва ХХ стагоддзя, згадваюцца іх асноўныя прадстаўнікі і асаблівасці іх творчасці.

Галоўныя педагагічныя інавацыі 2014: Перакулены клас

Новую тэму вучні праходзяць дома самастойна, а ў класе творча працуюць над яе паглыбленнем. Flipped classroom – адна з дзесяці найзначнейшых інавацый у сённяшняй адукацыі, на думку экспертаў Адкрытага ўніверсітэта.

Змест і задачы адукацыйных рэформаў ва Украіне

Ніводная міністэрская камісія не здольная вызначыць, як лепш навучаць і навучацца, гэта не ўласцівыя чыноўнікам функцыі. Артыкул Сяргея Квіта, міністра адукацыі і навукі Украіны.

Майстар-клас «Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання»

Фарміраванне новых кампетэнцый педагогаў у ходзе азнаямлення з метадам актыўнай ацэнкі. Публікацыя Ганны Піскуновіч у часопісе «Народная асвета» (2014. № 9. С. 65–67).

Загадка фінскай школы

Згодна з PISA, фінскія школьнікі паказалі самы высокі ў свеце ўзровень ведаў. Неверагодна, што яны праводзяць найменшую колькасць часу за вучобай, а фінская дзяржава затрачвае на адукацыю даволі сціплыя сродкі.

Старонкі