Архіў навін
Паводле палітолага Вольгі Харламавай, вядзецца інфармацыйная вайна, якая прадугледжвае стварэнне адпаведнага інфармацыйнага фону ды маральных каштоўнасцяў. Паняцці свой-чужы, дабро-зло, правільна-няправільна напаўняюцца новым сэнсам.
Сцэнар літаратурнай гасцёўні для вучняў 4 класа даслала Наталля Гулевіч, ДУА «Роўкавіцкі яслі-сад-сярэдняя школа Чачэрскага раёна».
Аналіз розных крыніц паказаў, што існуюць дзве версіі, чаму чалавека, які не дужа разбіраецца ў адукацыйных справах і ўвасабляе экзатычную палітычную нішу, прызначылі міністрам.
Калі ўсплыў новы віток абавязковай падпіскі, я занялася простай арыфметыкай. 70 рублёў з класа памнажаем на 40 класаў у школе – атрымліваем 5600 рублёў у год на падпіску, якая нікому не патрэбная.
Распрацоўку ўрока англійскай мовы для вучняў 7 класа даслала Наталля Катчанка, УА «Нясвіжская гімназія». Ключавое пытанне: Чаму «знешнасць ≠ характар»?
Праект «Наш дом / Our Home» нарэшце паспяхова завяршыўся. Частка кніг накіруецца ў бібліятэкі, некалькі дзясяткаў асобнікаў разыграюць у конкурсе для школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў.
Існуе даволі аб’ёмны спіс медыйных кампетэнцый, якімі павінны валодаць вучні пачатковых, сярэдніх і старшых класаў. Як можна садзейнічаць выхаванню такіх кампетэнцый на ўроках замежнай мовы?
Сёння 125 гадоў Максіму Багдановічу. Прапануем паслухаць песню «Пагоня», якую запісаў да гэтай даты Адась Матафонаў, выканаўца альбомаў «Дзіцячы альбом», «З Новым Годам», а цяпер вучань Коласаўскага ліцэю.
Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй ганаровага жыхара Чачэрскага раёна – Міхася Болсуна і знялі пра яго відэаролік.
1927 год стаў часам найбольш інтэнсіўнага развіцця гурткоў ТБШ у ваколіцах Гродна. У Гродзенскім павеце існавала 54 гурткі арганізацыі з 1167 членамі. Пры гуртках было адкрыта 17 бібліятэк-чытальняў.