Архіў навін
Мэта гэтых рэкамендацый – паказаць арыенціры для абнаўлення у рэчышчы кампетэнтнаснага падыходу нацыянальных школьных навучальных праграм.
Грамадзянская кампетэнцыя – гэта здольнасць дзейнічаць на аснове этычнай і адказнай грамадзянскай пазіцыі і паўнавартасна ўдзельнічаць у сацыяльным і грамадскім жыцці ў лічбавую эпоху на мясцовым, нацыянальным і глабальным узроўнях. Паспрабуем актуальна сфармуляваць грамадзянскую кампетэнцыю беларускага вучня?
Прыродазнаўчая, матэматычная, тэхнічная і экалагічная кампетэнцыя з'яўляецца адной з васьмі ключавых кампетэнцый і адносіцца да здольнасці і жадання развіваць і прымяняць матэматычнае мысленне для вырашэння шэрагу паўсядзённых праблем і тлумачыць прыродныя з’явы, выкарыстоўваючы сукупнасць навуковых ведаў і метадалогій, уключаючы назіранне і эксперымент.
Галоўная ідэя праекта "Дзеці для дзяцей": каб дзеці візуалізавалі гісторыю Беларусі ў той форме, якая бліжэй ім самім.
Культурная кампетэнцыя – неад’емнае патрабаванне да сучаснага чалавека незалежна ад таго, жыве ён у лакальным ці глабальным свеце, эфектыўна функцыянуе ў кантэксце ўласнай культуры ці ў іншакультурных асяродках, ажыццяўляе міжкультурную камунікацыю ці пераважна замкнёны на адной сацыяльнай групе.
У сеціве з'явіўся відэакурс для школьнікаў "Геаграфія з Маляванычам". Гэта курс "Фізічная геаграфія. Мацерыкі і акіяны" за 7 клас, але больш прывабны для сучасных дзяцей. Курс прыдатны для перакуленага, змяшанага, самастойнага і дыстанцыйнага навучання.
У кнізе “Лікі ў нашым жыцці” паслядоўна распавядаецца пра лікавыя мноствы ад мноства натуральных лікаў да камплексных.
Шаноўныя настаўнікі, пачынаем новы навучальны сезон! З новым годам! У першы вучэбны дзень прапануем настаўнікам, выкладчыкам і метадыстам матэрыялы пра сусветныя адукацыйныя трэнды, выклікі і перспектывы школьнай адукацыі ў розных краінах і Беларусі.
Прадпрымальніцтва — гэта калі вы выкарыстоўваеце магчымасці і ідэі і пераўтвараеце іх у каштоўнасць для іншых. Каштоўнасць, якая ствараецца, можа быць фінансавай, культурнай або сацыяльнай.
Прапануем паслядоўна і паэтапна падымаючыся па ступенях адукацыі, паглядзець на веды, навыкі і каштоўнаснае стаўленне навучэнцаў у сферы псіьменнасці як на вынікі выпускніка пачатковай, базавай, сярэдняй школы.