Архіў навін
Магілёўскі фестываль навукі стаў традыцыйным мерапрыемствам для настаўнікаў і вучняў, якіое з лакальнага маштабу ператварылася ў міжнароднае свята. Фестываль адбудзецца з 22 па 24 лютага 2017 г.
Навукоўцы абмеркавалі навучальную праграму па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі і грамадазнаўству, якую праходзяць дзесяцікласнікі.
Амбасада ЗША абвяшчае конкурс на ўдзел у праграмах стажыровак у ЗША «Летнія інстытуты па амерыканістыцы» на 2017 год для вучоных і выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў сярэдніх школ і актыўных студэнтаў.
«Рэгіянальная газета»: Ці забараняюць дзецям карыстацца мабільнымі тэлефонамі ў школах? Наколькі мабільнікі перашкаджаюць навучанню? За і супраць ад доктара, педагога, псіхолага, бацькоў і саміх вучняў
На 89-м годзе жыцця пайшоў з жыцця Алесь Белакоз. Адзін з найбольш яркіх вясковых настаўнікаў нашай краіны, чалавек, які паклаў жыццё на тое, каб вярнуць у шырокі ўжытак родную мову і дасягнуў у гэтым немалых поспехаў.
«Рэгіянальная газета»: Магчыма, гэта б дапамагло зірнуць на класічную літаратуру новымі свежымі вачыма. Паспрабуйце здагадацца, як гучаць арыгінальныя назвы.
«МедыяДрайвер» – мультымедыйны анлайн-дапаможнік для падлеткаў. Аднак ён будзе карысным і настаўнікам, бо насычаны цікавай інфармацыяй і практычнымі прыкладамі, якія могуць быць выкарыстаны на ўроках.
У «Краіне казак» з'явілася «Чытанка для дзіцячага садка» (укладальнікі Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі). Больш за 300 казак, вершаў і апавяданняў цяпер на мабільных прыладах!
Настаўнік прапанаваў вучням адказаць на пытанне: «Як сучасныя раманы характарызуюць чалавецтва?» А затым са здзіўленнем назіраў, як школьнікі, не раздумваючы, звярнуліся за адказам да Google.
«Intex-press»: На першай жа сустрэчы з загадчыцай пры афармленні дзіцяці ў дзіцячы сад бацькам прапаноўваюць занесці «добраахвотна-прымусовы» дабрачынны ўнёсак на рахунак.