Архіў навін
З адкрытым урокам перыядычна даводзіцца сутыкацца ўсім настаўнікам. Прысутнічаць у якасці госця на вашым уроку можа як дырэктар школы, якога вы добра ведаеце, так і зусім новы «запрошаны госць». Ацэначны фармат адкрытага ўрока вельмі часта выбівае настаўнікаў з зоны прафесійнага камфорту, прымушае адчуваць хваляванне і стрэс.
Артыкул са свежага нумару "Нашай гісторыі", які прысвечаны кіраўнікам БССР.
Распавядае амерыканскі трэнер у галіне адукацыі Анжэла Майерс.
Для настаўнікаў гісторыі і ўвогуле для ўсіх. Гісторыя нашай краіны ў неверагодных мапах.
Калі вас цікавяць высокатэхналагічныя працэсы і прылады.
У трэцяй частцы серыі "Дзве душы: "Русский мир" і Беларускі свет у слове" Пётра Садоўскі - славуты беларускі мовазнаўца, палітык і дыпламат - узгадвае пра ўласны досвед знаёмства з "рускім мірам" з яго этычнымі і эстэтычнымі дамінантамі ў юнацтве. Акрамя таго, аўтар разважае пра гібрыднасць беларускага светапогляду і межы беларускага (ліцвінскага) гістарычнага свету.
«Белгазпрамбанк» замовіў 15 000 асобнікаў кніг Алексіевіч для бязвыплатнай перадачы ў абласныя і раённыя бібліятэкі па ўсёй краіне.
На падставе Загаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца анкетаванне у мэтах правядзення аналізу зместу абноўленых навучальных праграм.
Прапануем распрацоўку ўрока з медыяадукацыйным зместам настаўніцы пачатковых класаў Наталлі Казак. Чалавек і свет. 1 клас. Тэма "Жыццё дзікіх жывёл зімой".
Да ўвагі чытачоў прапануем серыю відэаролікаў на тэму “Здаровы лад жыцця” для выкарыстання на занятках па прафілактыцы ВІЧ, фарміраванні здаровага ладу жыцця і не толькі.