Архіў навін
Да ўвагі чытачоў прапануем серыю відэаролікаў на тэму “Здаровы лад жыцця” для выкарыстання на занятках па прафілактыцы ВІЧ, фарміраванні здаровага ладу жыцця і не толькі.
Галіна Свентухоўская, настаўніца гісторыі, г. Брэст прапануе матэрыялы для вывучэння Халакоста, якія будуць карысныя на ўроках у 10 класе.
Па спасылцы ёсць таксама падкасты і сайт для навучэнцаў.
Праект "Тандэм. Зялёны горад для ўсіх" таварыства "Зялёная сетка" зрабіў серыю тактыльных планшэтак для спецыялізаваных школ, дзе навучаюцца дзеткі з аслабленым зрокам і невідучыя. Такім чынам, каманда праекта спадзяецца, што з самага малога ўзросту для людзей з асаблівасцямі зроку свет прыроды стане бліжэй і больш зразумелым.
Работнікам адукацыйных устаноў заўсёды трэба памятаць, што гіперактыўнасць, гэта не асаблівасці тэмпераменту або характару дзіцяці, не следства выхаваўчага працэсу бацькоў, а медыцынскі дыягназ! Таму бацькоў трэба ўспрымаць не як першапрычыну «дрэнных» паводзін дзіцяці, а паспрабаваць зрабіць іх саюзнікамі і разам, аб'яднаўшы намаганні, дапамагчы дзіцяці адаптавацца ў калектыве і атрымліваць веды.
Мы працягваем цыкл артыкулаў "Дзве душы: "Рускій мір" і Беларускі свет у слове" Пётры Садоўскага - славутага беларускага мовазнаўцы, палітыка і дыпламата. У другой частцы аўтар разважае пра суадносіны катэгорый "свае-чужыя" ў рускім і беларускім культурным асяроддзі.
Як паведаміў на сваёй старонцы Яўген Лівянт каля дваццаці школ па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у "інавацыйным" праекце: у навучэнцаў, якія атрымліваюць адукацыю на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, н
Цікавы досвед супрацоўніцтва амерыканскай сістэмы дзяржаўных школ з прыватным фондам.
Праект "Вялікая місія маленькай Ядзвігі" - гэта задзіночанне бацькоў, якія хочуць забяспечыць дзецям магчымасць атрымліваць якасную дашкольную адукацыю на беларускай мове.
Да ўвагі чытачоў прапануецца матэрыял для ўрока гісторыі, якім з намі дзеліцца Галіна Свентухоўская, настаўніца вышэйшай катэгорыі, г. Брэст, СШ № 16.
Саюз польскіх настаўнікаў пачынае агульнанацыянальную акцыю пратэсту.