Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
30.12.2010

Новым міністрам адукацыі стаў доктар фізіка-матэматычных навук
Андрэй Смятаннікаў, generation.by
Паводле афіцыйнай біяграфіі, Маскевічу 57 гадоў, паходзіць ён з Шчучынскага раёна. Вучыўся і пачынаў кар’еру ў Гродзенскім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Восем гадоў быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мае ступень доктара фізіка-матэматычных навук. Вядома, што раней Маскевіч займаўся «спектраскапіяй біяарганічных малекул».
У 2006 годзе студэнты-стыпендыяты праграмы імя Каліноўскага запатрабавалі забараніць былому рэктару Маскевічу ўезд на тэрыторыю Еўразвяза. Са словаў студэнтаў, цягам некалькіх гадоў з ГрДУ імя Янкі Купалы праз палітычныя матывы былі выключаныя 6 студэнтаў. На іх думку, былы рэктар «непасрэдна займаўся пераследам і адлічэннем з універсітэту сябраў недзяржаўных арганізацыяў».
Таксама Маскевіч вядомы сваімі заявамі пра шкоду, якую можа нанесці беларуская мова спецыялістам у іх прафесійнай дзейнасці. У прыватнасці, ён лічыць, што «чалавек, якому ўсе спецыяльныя тэрміны будуць выкладаць па-беларуску, сутыкнецца з праблемамі ў прафесійнай дзейнасці».

Чытаць болей /

29.12.2010

Апошні тэрмін падачы заявак - 3 студзеня 2011 г.

Праграма «Адукацыйны курс па правах чалавека» скіраваная на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафесійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах ды іншых дзяржаўных органах.
Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды па выкарыстанні нормаў міжнароднага права ў нацыянальных судах ды іншых дзяржаўных органах.

29.12.2010

Радзькоў болей не будзе кіраваць Міністэрствам адукацыі
Андрэй Смятаннікаў, generation.by
Беларускай адукацыяй Аляксандр Радзькоў кіраваў 7 гадоў. За гэты час...
- значна ўзмоцненая сістэма прымусовага размеркавання выпускнікоў;
- амаль прыняты Кодэкс аб адукацыі;
- адлічаныя па палітычных матывах дзясяткі студэнтаў;
- з Беларусі выгнаны ЕГУ;
- з'явілася ЦТ;
- была адмененая 12-гадовая школьная сістэма;
- завочнікі адправіліся ў войска;
- прынята рашэнне аб ўступленні Беларусі ў Балонскі працэс...

Чытаць болей /

28.12.2010

Вечная памяць: Таццяна Сапач
26.08.1962 -  28.12.2010
Загінула легендарная паэтка, журналістка, перакладчыца Таццяна Сапач.
Яе голас вы чулі ў Начной чытанцы. З мужам Сяргеем Дубаўцом яны трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы, пад Алітусам уначы на 28 снежня. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку. Сяргей Дубавец трапіў у шпіталь, Таццяна загінула.
Ад часу паступлення ва ўніверсітэт Таццяна Сапач далучылася за руху за незалежнасць. Была ўдзельніцай першых падпольных незалежніцкіх студэнцкіх гурткоў.

/ Выказаць словы

28.12.2010

Андрэй Смятаннікаў, generation.by

Польшча заявіла аб гатовасці даць магчымасць беларускім студэнтам, «выключаным з беларускіх навучальных установаў за ўдзел у маніфестацыях супраць існага рэжыму», бясплатна давучыцца ў Польшчы. Міністр адукацыі гэтай краіны ўжо выступіла з адпаведнай заявай, дадаўшы, што адпаведнае фінансаванне таксама будзе забяспечанае.


27.12.2010

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 студзеня 2011 г., 17:00
Савет па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX) і Урад Злучаных Штатаў Амерыкі маюць гонар аб'явіць конкурс Міжнароднай праграмы студэнцкага абмену (Global UGRAD) на 2011–2012 год. Праграма дае магчымасць студэнтам дзённых і вячэрніх аддзяленняў вышэйшых навучальных устаноў прайсці навучанне на працягу аднаго акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўніверсітэце або каледжы ЗША.


27.12.2010

Аляксандра Дынько, Радыё Свабода

У адпаведнасці з нашым законам і сапраўды жудаснай практыкай яго прымянення, дзяцей могуць забраць з любога месца, змясціць у прытулак і нават не паведаміць пра гэта сваякам і родным. Самае горшае – што гэтымі месцамі аказваюцца дзіцячы садок, школа, паліклініка. Усе тыя ўстановы, якім мы вымушаныя давяраць сваіх дзяцей.


25.12.2010


Дарагія сябры і калегі!
Віншуем з цёплым зімовым святам!
Зычым ведаў і веры, сумлення і радасці!
Ваш Настаўнік.info

Стаіць маўклівы лес зімовы.
У чароўнай казачнай красе,
І лёгкі ветрык над зямлёю
Сняжынак чараду нясе.

На ўзлеску рэчка скамянела
І так стаяць ёй да вясны.
Зіма ў белыя адзенні
Прыбрала елкі і дубы.

Але зіма цяпер не тая,
Ужо не тыя халады.
І вельмі хутка над палямі
Пачуем подых мы вясны.

Алеся Лукашэвіч, вучаніца 4 мінскай гімназіі.



25.12.2010

2 студзеня
«Нашыя дзеткі» запрашаюць у карагод!
2 студзеня 2011 году (у нядзелю) у 10:30 у Палацы дзяцей і моладзі на Возеры, у кавярні «Планета зорак» (Старавіленскі тракт, 41, левы уваход, цокальны паверх, ад гардэробу – налева). У праграме: Дзед Мароз і казачныя героі ад тэатру «Жывое слова», салодкі стол і карагоды.


25.12.2010

Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды для старшакласнікаў. Аўтар – педагог-наватар Міхась Булавацкі. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.

Старонкі