Архіў навін
Радыё Свабода
Спрыяць адкрыццю беларускамоўных класаў у Магілёве абяцае мясцовая ўлада. Намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Шардыка абумовіў, аднак, пазіцыю гарадcкой вертыкалі ў гэтым пытанні наяўнасцю адпаведных ініцыятыў з боку бацькоў. Паводле чыноўніка, беларуская мова ў Магілёве запатрабаваная: «На пачатку гэтага навучальнага года ў горадзе не было ніводнага класа з беларускай мовай навучання. З'явіўся попыт бацькоў, і адкрыўся беларускамоўны клас. Пры наяўнасці ахвотных і ў наступным годзе будзе разглядацца пытанне аб магчымасці існавання такіх класаў. Улада зацікаўленая ў вырашэнні гэтага пытання».
Апошні тэрмін падачы заявак - 25 лістапада
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» разам з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь і Фондам Конрада Адэнаўэра 28 лістапада 2010 г. праводзіць канферэнцыю «Магчымасці працы з тэмай «Еўрапейскі Саюз» у адукацыйнай дзейнасці».
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі адміністрацый устаноў адукацыі, настаўнікі школ, выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі грамадскіх і іншых адукацыйных і міжнародных арганізацый, іншыя зацікаўленыя асобы.
Чытаць болей /
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 снежня
GLITEMA EMMC – двухгадовая праграма для студэнтаў, выпускнікоў факультэтаў германістыкі ці іншых гуманітарных спецыяльнасцяў, звязаных з нямецкай мовай ды Нямеччынай.
Патрабуецца добрае практычнае веданне нямецкай мовы (узровень С1 у Брэмене; B2 – у Палерма ды Порта). Меркавана, у Палерма ды Порта студэнты таксама атрымаюць навыкі італьянскай ды/ці партугальскай моваў праз інтэнсіўныя праграмы вывучэння моваў.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 студзеня 2011 г.
Летняя стыпендыяльная праграма Чарльза Г. Коха прадугледжвае стажыроўку (грамадска-палітычны напрамак) з двума семінарамі па пабудове кар’еры і штотыднёвымі лекцыямі па палітыцы. Інтэнсіўны 10 тыдневы курс пачынаецца ў чэрвені і забяспечваецца стыпендыяй 1500 $ ды кампенсацыяй выдаткаў на пражыванне. Узрост кандыдатаў ад 18 да 30 гадоў.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 студзеня 2011 г.
Праграма прапануе беларускім студэнтам і навукоўцам 60 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным універсітэце краін-удзельнікаў Вышаградскай Групы. Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master’s ці Post-Master’s (аспірантура) тэрмінам ад 1 да 4 семестраў.
Апошні тэрмін падачы заяваў – 12 студзеня 2011 г.
Універсітэт Оксфарда абвясціў конкурс на атрыманне стыпендый для навучання ў магістратуры гуманітарных факультэтаў.
Для атрымання стыпендыі неабходна апошнія тры месяцы пражываць у Беларусі, прэтэндаваць на навучанне на сацыяльных ці гуманітарных факультэтах Оксфардскага ўніверсітэта, мець выдатныя веды англійскай мовы і быць патэнцыйным лідэрам на радзіме.
Тры этычныя аргументы супраць практыкі дэпрэміявання ва ўстановах адукацыі
З пошты рэдакцыі Нашай Нівы
Каб зразумець этычнае значэнне дэпрэміявання, трэба спачатку звярнуцца да яго псіхалагічнага значэння.
Як перажываецца дэпрэміяванне педагогам, які звычайна прывык да пэўнай колькасці заробку і цяпер пазбаўляецца нейкай яго часткі? Менавіта як пазбаўленне, як страта, недаатрыманне, абмежаванне з боку вонкавай карнай сілы, якая выяўляе ў гэтым сваю ўладу і ўсёмагутнасць. Адміністрацыя школы паўстае ў гэтым выпадку ў вобразе раззлаванага дарослага, які, караючы, адбірае ў дзіцяці нейкую гульнявую ці смакавую забаўку або яе перспектыву.
— Ваша дзіця хворае?
— Не.
— Яно — геній?
— Не.
— Тады ж чаму вы хочаце, каб яно вучылася дома?
Звычайна такая размова адбываецца ва ўсіх тых бацькоў, якія прыходзяць у школы пісаць заяву аб навучанні іх дзяцей па індывідуальным плане (не блытаць з навучаннем дома, калі дзіця па стане здароўя не можа наведваць школу). Аргументаў, чаму вучобу дома такія сем'і лічаць лепшай за школьную, прыхільнікі хатняга навучання могуць называць шмат.