Адукацыйны патэнцыял камедыі як медыятэксту на ўроках гісторыі
Іна Шымко: "Каб на ўроках гісторыі вучні вучыліся разважаць пра мінулае, аналізаваць гістарычны вопыт, можна скарыстацца дапамогай разнастайных крыніц інфармацыі пра гістарычную рэчаіснасць, у якіх адлюстроўваюцца розныя погляды на эпоху і намеры людзей. Прапанаваныя відэаматэрыялы выкарыстоўваюцца для больш дэталёвай характарыстыкі перыяду кіравання М. Хрушчова і Л. Брэжнева".



