Свая газета 2015 (pdf)
Выданне ў дапамогу журналісту мясцовай прэсы «Свая газета 2015» выйшла дбаннем Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» з дапамогай Таварыства беларускай школы.
Выданне ў дапамогу журналісту мясцовай прэсы «Свая газета 2015» выйшла дбаннем Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» з дапамогай Таварыства беларускай школы.
«Інфа-Кур'ер»: Аб праблемах арганізацыі працы – настаўніца адной са школ Случчыны. Называць сябе ў газеце і казаць канкрэтнае месца працы яна не захацела.
«Газета Слонімская»: Газета «Жыццё беларуса» ў 1925 годзе пісала пра цярністы шлях і пакуты беларускага школьніцтва. Сёння, праз сто гадоў пасля адкрыцця першай беларускай школы, казаць, што беларус мае сваю беларускамоўную школу, не выпадае.
«Intex-press»: Адзіны ў горадзе беларускамоўны клас пачаў працаваць з другой чвэрці. Спачатку ў ім вучыліся толькі Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык. Зусім нядаўна да іх далучыўся Арсеній Пісарчык.
«Інфа-Кур'ер»: Дзесяць слуцкіх школ заключылі дамовы аб супрацы з сямю вядучымі ўніверсітэтамі краіны. Навучэнцам прапануецца дадатковае навучанне па некалькіх напрамках: мехмат, фізмат, філфак, хімфак ды іншых. Ці могуць дадатковыя заняткі ў сталічных універсітэтах стаць альтэрнатывай рэпетытарству?
«Intex-press»: У навучальных установах ладзіцца псіхасацыяльнае анкетаванне вучняў наконт іх стаўлення да курэння, алкаголю і наркотыкаў. Што думаюць пра тэставанне дзеці ды бацькі?
Найлепшым матэрыялам аб адукацыі конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета 2015» названы артыкул Іны Хоміч. Другое месца – у Наталлі Тур, трэцяе – у Ганны Валадашчук.
«Газета Слонімская»: Гэта, канешне, недарэчна, што нашы дзеці, як і пераважная большасць дарослых, не ведаюць роднай мовы. Таму вельмі радасна, што ў Дзятлаўскім дзіцячым садку №2 ёсць беларускамоўная група.
Намінацыя «Медыяадукацыя па-за ўрокам». Блог школьнага кінаклуба. На конкурс заявіў Іван Пясенка, бабруйская гімназія №3.
«Информ-прогулка»: Шмат хто ў Мікашэвічах абураны неабходнасцю здаваць у школу макулатуру. У прыватных размовах не раз даводзілася чуць рэзкія словы не толькі на адрас навучальных устаноў, але і вышэйшых устаноў.