Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.10.2017

14 кастрычніка 2017 года Беларусь далучылася да міжнароднага руху Edcamp. Наша неканферэнцыя сабрала больш за 80 чалавек.

13.10.2017

21 кастрычніка на выстаўцы «Францыск Скарына і яго эпоха» пройдуць музейныя заняткі для дзяцей 6–12 гадоў і іх бацькоў.

13.10.2017

Сёння ў школах не выкладаецца інфармацыйная граматнасць. Як распазнаць фэйкавую навіну ў СМІ? Спецыяльна для Nastaunik.info – пераклад артыкула ScienceNewsForStudents.org.

13.10.2017

Магчымасць вучням 10/11 класа атрымаць прэстыжную стыпендыю ў Каледжах Аб'яднанага Свету ў Італіі, Арменіі, Босніі ці Кітаі. Заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка.

12.10.2017

Галіна Сухава, суаўтар новага падручніка па беларускай літаратуры для 7 класа распрацавала план урока беларускай літаратуры па вывучэнні вобразаў гусляра і князя ў творы «Курган» Янкі Купалы.

11.10.2017

На сайце «Бацькам падлеткаў» аўтары адкрытага ліста і петыцыі «Абараніце школьнага настаўніка» Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі працягваюць серыю публікацый на тэму школьнай адукацыі. Калегі! Дапаможам сабраць факты парушэнняў правоў настаўнікаў!

10.10.2017

У дапаможніку даюцца метадычня парады, гатовыя практыкаванні, якія настаўнік можна выкарыстаць на ўроку і ў пазакласнай працы.

09.10.2017

Новы сайт часопіса «Роднае слова» з электроннай падпіскай! Цяпер можна падпісацца на электронную версію штомесячнага навуковага і метадычнага выдання для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

08.10.2017

Музейныя заняткі для школьнікаў 1–11 класаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць артэфакты, пра якія школьнікі чытаюць у падручніках. Даступная і займальная форма: дыялог, гульні, творчасць.

07.10.2017

Для ўсіх, хто цікавіцца астраноміяй і глыбінямі космасу, 7 кастрычніка ў Мінскім планетарыі прачытае лекцыю Віктар Малышчыц, астраном і астрограф, выкладчык ліцэя БДУ. Адказы на касмічныя пытанні папулярнай беларускай мовай. Пачатак а 20-й гадзіне.

Старонкі