Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.05.2013

Апошнія тэрміны – 24 мая, 20 чэрвеня 2013 г. 

Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» запрашае да ўдзелу ў аднадзённых семінарах «Магчымасці працы з тэмай «Наш сусед Еўрасаюз» у школе: метадычныя асновы». Семінары адбудуцца ў Мінску 26 мая і 22 чэрвеня 2013 г. 
Асноўныя пытанні, якія будуць разглядацца на семінары: 
• Стварэнне і функцыянаванне Еўрапейскага саюза;
• Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця Еўрапейскага саюза;
• Беларусь паміж ЕС і ЕўрАзЭС; 
• Як зрабіць навучанне эфектыўным і прывабным: метадычныя рэкамендацыі.

 

16.05.2013

Поўны тэкст прапановаў наконт удасканалення і практычнага ўжывання арт. 90 Кодэкса аб адукацыі, абмеркаваныя і прынятыя Нацыянальным бацькоўскім сходам пры Таварыстве беларускай школы.
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь гарантуецца «свабода выбару мовы выхавання i навучання» (арт. 50), якая практычна «забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах» (Кодэкс Рэспублікі Беларусь Аб адукацыі, арт. 90, п. 2).

14.05.2013

Навучанне пачынаецца 15 мая 2013 г.

У рамках праекта «Пр@вы дзіцяці – з Інтэрнэту ў школу» групай беларускіх настаўнікаў падрыхтаваны два дыстанцыйныя курсы па правах дзіцяці: «ВЯЛІКІЯ правы маленькіх дзяцей (актыўныя метады ў прававым выхаванні)» і «Аб чым маўчаць нашы дзеці (гвалт і правы дзіцяці)».
Курсы прызначаны для настаўнікаў школ, класных кіраўнікоў, сацыяльных педагогаў, работнікаў СПЦ, а таксама студэнтаў, прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, моладзевых лідэраў. Навучанне бясплатнае.

13.05.2013

Упершыню за апошнія паўтара дзесяцігоддзя прайшоў Нацыянальны бацькоўскі сход. Бацькі дамагаюцца рэальнага, а не фармальнага забеспячэння права вучыцца па-беларуску на ўсіх ступенях навучання – ад дзіцячага садка да ВНУ.

09.05.2013

19 мая 

Міжнародны дзень сем’яў (International Day of Families) заснаваны Генеральнай асамлеей ААН у 1993 годзе. Паўсюдна яго святкаванне прызначана на 15 мая.
Хіба не выдатна адcвяткаваць яго ў яднанні з прыродай? Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае сабрацца ўсёй сям’ёй і адзначыць Міжнародны дзень сем’яў у нядзелю 19 мая 2013 г. 
Сёлета музей сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» прапануюць цікавую праграму, заснаваную на сюжэце мультыплікацыйнага фільма «Прыгоды Несцеркі» рэжысёра Ігара Воўчака.

09.05.2013

Апошні тэрмін – 16 мая

Каманда «Правоў Чалавека «на пальцах» правядзе 18 – 19 мая ў Гомелі і Магілёве праваабарончы ўікэнд.
У праграме два семінары: 18 мая ў Гомелі і 19 мая ў Магілёве (субота і нядзеля), а таксама вялікая колькасць разважанняў на тэму правоў чалавека, талерантнасці, большасці і меншасці, ды пра тое, якая розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі.

07.05.2013

10 – 16 мая 

Цэлы тыдзень ў мінскім кінатэатры «Перамога» будуць круціць еўрапейскае кіно на мове арыгіналу. Штодня можна будзе наведаць 2 фільмы з Францыі, Фінляндыі, Славакіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літвы ды інш. Уваход вольны!
Распачнецца фестываль стужкай з Фінляндыі «Лапландская адысея», якую прадставіць рэжысёр Доме Карукаскі.
Праграма фестывалю ўключае ў сябе 14 разнажанравых фільмаў з краін Еўропы: Фінляндыі, Славакіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Італіі, Францыі, Румыніі, Швецыі, Германіі, Швейцарыі.
Фільмам закрыцця фестывалю стане стужка Сяргея Лазніцы «У тумане».

03.05.2013

11 мая 

Шаноўныя бацькі! Таварыства беларускай школы ладзіць супольны бацькоўскі сход і запрашае ў ім паўдзельнічаць усіх зацікаўленых тэмай нацыянальнага ўзгадавання дзяцей.
На сходзе будуць абмеркаваныя наступныя пытанні:
- Праўны кантэкст навучання і выхавання па-беларуску
- Беларуская школа, беларускі садок. Бацькі, педагогі, адміністрацыя
- Стварэнне беларускага асяроддзя для дзяцей па-за школай

02.05.2013

Вольга Навасад, t-styl.info

Псіхолагі сцвярджаюць, што дзіцячы садок для дзяцей з’яўляецца своеасаблівай казармай. Тут усё па раскладзе і пад кантролем як з боку работнікаў, так і бацькоў: сняданак, туалет, заняткі, сон, нават час для гульняў па раскладзе. І ўсё гэта – дзеля таго, каб засцерагчы дзіця ад розных непрыемных сітуацый.
Стаўшы школьнікам, дзіця ўжо можа само выбіраць, калі яму рыхтаваць урокі, калі есці і гуляць, і з часам бацькоўскі кантроль слабее. Але на змену ахоўнаму кантролю прыходзіць так званы сацыяльны кантроль, які з кожным годам для вучняў беларускіх устаноў адукацыі становіцца больш адчувальным.

30.04.2013

Урок гісторыі Беларусі для вучняў 7 класаў. Распрацавала Аксана Колтан, гімназія-інтэрнат г. Мядзела. Сцэнар урока спалучае метады актыўнай ацэнкі, актыўныя і інтэрактыйныя прыёмы, самастойную, часткова-даследчую форму дзейнасці вучняў, працу з навучальнай і дадатковай літаратурай.

Старонкі