Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
27.12.2010

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 студзеня 2011 г., 17:00
Савет па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX) і Урад Злучаных Штатаў Амерыкі маюць гонар аб'явіць конкурс Міжнароднай праграмы студэнцкага абмену (Global UGRAD) на 2011–2012 год. Праграма дае магчымасць студэнтам дзённых і вячэрніх аддзяленняў вышэйшых навучальных устаноў прайсці навучанне на працягу аднаго акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўніверсітэце або каледжы ЗША.


27.12.2010

Аляксандра Дынько, Радыё Свабода

У адпаведнасці з нашым законам і сапраўды жудаснай практыкай яго прымянення, дзяцей могуць забраць з любога месца, змясціць у прытулак і нават не паведаміць пра гэта сваякам і родным. Самае горшае – што гэтымі месцамі аказваюцца дзіцячы садок, школа, паліклініка. Усе тыя ўстановы, якім мы вымушаныя давяраць сваіх дзяцей.


25.12.2010


Дарагія сябры і калегі!
Віншуем з цёплым зімовым святам!
Зычым ведаў і веры, сумлення і радасці!
Ваш Настаўнік.info

Стаіць маўклівы лес зімовы.
У чароўнай казачнай красе,
І лёгкі ветрык над зямлёю
Сняжынак чараду нясе.

На ўзлеску рэчка скамянела
І так стаяць ёй да вясны.
Зіма ў белыя адзенні
Прыбрала елкі і дубы.

Але зіма цяпер не тая,
Ужо не тыя халады.
І вельмі хутка над палямі
Пачуем подых мы вясны.

Алеся Лукашэвіч, вучаніца 4 мінскай гімназіі.



25.12.2010

2 студзеня
«Нашыя дзеткі» запрашаюць у карагод!
2 студзеня 2011 году (у нядзелю) у 10:30 у Палацы дзяцей і моладзі на Возеры, у кавярні «Планета зорак» (Старавіленскі тракт, 41, левы уваход, цокальны паверх, ад гардэробу – налева). У праграме: Дзед Мароз і казачныя героі ад тэатру «Жывое слова», салодкі стол і карагоды.


25.12.2010

Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды для старшакласнікаў. Аўтар – педагог-наватар Міхась Булавацкі. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.

25.12.2010

Дапаможнік “Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”
Аўтар – Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд. 


22.12.2010

Алена Дзядзюля, Чырвоная змена
Бацькі асцерагаюцца, што палажэнні праекта Кодэкса аб адукацыі, які зараз знаходзіцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў, могуць адбіцца на тым, што бацькі, якія раней навучалі дзяцей дома па індывідуальным плане, могуць згубіць права на такую форму навучання. Прынамсі, у адпаведнасці з існуючым заканадаўствам, бацькі маюць права не выпраўляць сваіх дзяцей з заплечнікамі ў школу, а самі сачыць за тым, як займаецца дзіця. Паводле слоў юрыста Дзіны Шаўцовай, калі Кодэкс будзе прыняты ў цяперашнім выглядзе, гэта сур’ёзна пагоршыць магчымасці атрымання адукацыі дома (паводле індывідуальнага навучальнага плана).


21.12.2010

Гісторыя аднаго цуду, Радыё Свабода
...Вельмі настойліва прапаноўваў не абмяжоўвацца пісаньнем лістоў Віктар Івашкевіч, які часьцяком быў маторам такіх вонкава грамадзкіх, але папраўдзе палітычных захадаў.
Ня ўсе напачатку гэтую ідэю ўспрынялі. Некаторыя баяліся: ня тое каб страшна было, што павяжуць ці што, а боязна – як людзі ўспрымуць. І гэта было настолькі ачышчальным душам – пераканацца, што звычайныя простыя беларусы, рабочыя і інжынэры, хатнія гаспадыні ставяць подпісы за гэтую беларускую школу або беларускі садок. Там пад тысячу подпісаў было сабрана. І гэта быў 1982–83 год”.


21.12.2010

Алесь Bezuher, generation.by
Штомесяц чытаю ў навінах аб чарговым пратэстным руху студэнтаў. То Букінгемскі палац атакуюць, то Венскі ўнівер захопяць. А нядаўна італьянскія студэнты ўвогуле Пізанскую вежу на пару гадзін акупавалі. Беларуская моладзь, хто з нямым здзіўленнем, хто з абурэннем і нязгодай глядзіць на гэта ўсё разявіўшы раты: «Во даюць!» Але ці здольны беларускі студэнт уявіць сябе на вяршыні той вежы не ў якасці турыста з мыльніцаў, а як нязгоднага, і таму актыўнага чальца супольнасці, што пратэстуе супраць чарговай афёры?
Паспяховае размеркаванне, два гады правінцыйнага жыцця, і, можа быць праз гадоў пяць-дзесяць, льготны крэдыт як узнагарода за доўгую і добрую службу — прыкладна так, на думку беларускіх ідэолагаў, выглядае мяжа мараў нашай моладзі.


21.12.2010

Сенат ЕГУ патрабуе вызвалення затрыманых студэнтаў і выкладчыкаў
Еўрапейскае радыё

Сенат Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта патрабуе неадкладнага вызвалення студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта, затрыманых праваахоўнымі органамі ў Мінску 19–20 снежня. «Члены сената мяркуюць, што грамадзяне маюць поўнае права выказваць сваё стаўленне да правядзення выбарчай кампаніі ў форме сходаў і шэсцяў. Члены сената патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх неправамерна затрыманых грамадзян, уключаючы студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ», — гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце ВНУ.

Старонкі