«Вэб-школа»
Універсальны комплекс падтрымкі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі webshkola.iam.by. Аўтар – настаўнік фізікі Кірыл Дземусёў.
Універсальны комплекс падтрымкі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі webshkola.iam.by. Аўтар – настаўнік фізікі Кірыл Дземусёў.
Анлайн-рэсурс dobrapis.info правярае афіцыйны і класічны правапіс, падказвае варыянты, асвойвае іншамоўныя імёны па-беларуску.
«Наша слова»: А што можна выстаўляць у такім музеі? Словы? Гукі? Дарэчы, можна і іх, прычым робіцца гэта больш чым у сарака пяці такіх музеях па ўсім свеце.
Раней мы ўжо рэкамендавалі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры наведаць сайт іх калегі Алены Мігаль. Цяпер жа з радасцю падказваем яе новы рэсурс.
«Рэгіянальная газета»: Слоўнік склала вучаніца смаргонскай сярэдняй школы №2 Дар’я Ізотава, пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Марыны Царык.
Урок для 6 класа. Тэма: Змяненне і правапіс складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот, а таксама лічэбнікаў нуль, тысяча, мільён, мільярд. Даслала Таццяна Барткевіч, Глыбоцкая раённая гімназія.
Адбылося «Беларускае пяціборства-ХІІ». Развязваць сваёй мовай матэматычныя задачы, адказваць на пытанні з прыродазнаўства, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і мовы сабраліся 23 навучэнцы 8 – 11 класаў з розных гарадоў і вёсак Магілёўшчыны. 23 спаборнікі гатовы былі даказваць, што атрымалі ў сваіх установах годную адукацыю.
Блог, прысвечаны загадкам на беларускай мове – народным і аўтарскім. Рэсурс мае ўжо ладную колькасць матэрыялаў: казкі-загадкі, пытанні-загадкі, шматлікія тэматычныя падборкі, у тым ліку пра школу. Аўтары – Migalayte (Алена Мігаль) і Maria Semenova.
Вольга Верціхоўская, Марыя Верціхоўская. Школьны тлумачальны слоўнік. Мінск: УніверсалПрэс, 2006. Школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання – спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца.
Новыя казкі з малюнкамі – ад слонімскага педагога і пісьменніка Аляксея Якімовіча:• Загадка • Калыханка і... • Заданне Дамавічка • «Пераблытаныя» словы • Бавіцца і бавоўна • Крыўда • А вы згодны?