Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.07.2024

Набор студэнтаў адкрыты да 5 жніўня. Патрабуецца сумоўе і беларускі атэстат. Кошт навучання (за семестр) – €1450 для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі, €1820 для замежных студэнтаў

24.06.2024

Прапануем прэзентацыю, мануал і заданні для трэнінгу для настаўнікаў на тэму новых тэндэнцый у развіцці адукацыі ў свеце "Як пандэмія і новыя выклікі паўплывалі на адукацыю"

20.06.2024

"Палескія рабінзоны і рабінзонкі” з 1 па 5 ліпеня 2024 г. ладзяць новы бясплатны анлайн-летнік «Беларускія супергероі і супергераіні».
Па-беларуску, пра Беларусь!

04.06.2024

Сёння мы прадстаўляем рамку ключавых кампетэнцый беларускага вучня, якая была распрацавана айчыннымі адукатарамі па выніках грамадскага абмеркавання апублікаванага праекта канцэпцыі ўніверсальных кампетэнцый дзяцей і моладзі і вывучэння міжнароднага і замежнага досведу рэфармавання зместу школьнай адукацыі ў рэчышчы кампетэнтнаснага падыходу.

03.06.2024

Прапануем кароткі агляд анлайн-рэсурсаў і інструментаў, якія могуць быць карысныя і цікавыя для настаўнікаў

31.05.2024

На ютуб-канале "Мае сэнс" выйшла новае відэа пра цяжкасці бацькоўства з тлумачэннем прычын псіхолагам

31.05.2024

Ігар Петрышэнка: "Сумяшчэнне падагульняючай атэстацыі за сярэднюю школу і цэнтралізаванага тэсціравання — эфектыўная сістэма, мяняць яе мы не будзем".

23.05.2024

Напрыканцы навучальнага года ініцыятыва "Настаўнік для Беларусі" і клуб "Крыштальны журавель" праводзяць серыю актуальных, цікавых і бясплатных вэбінараў для педагогаў.

21.05.2024

Звяртаем увагу настаўнікаў і бацькоў на ютуб-канал Наталлі Станкевіч пра асновы псіхалогіі Мае сэнс

17.05.2024

У артыкуле Мікалая Запрудскага ў НГ паказ­ваюцца магчымасці прымянення тэстаў і тэсціравання ў якасці сродку для навучання, павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і зваротнай сувязі — для актыўнай ацэнкі (фарміруючага ацэньвання).

Старонкі