Чалавек і мова. Першы ўрок беларускай мовы ў 5 класе
Аўтар: Таццяна Зямлянік. Плануецца, што вучні: будуць ведаць: структуру і змест падручніка, змест паняццяў “камунікатыўная функцыя мовы”, "сродкі масавай камунікацыі", "медыя", “мэта і адрасат маўлення”; розныя спосабы перадачы інфармацыі; змогуць вызначыць мэту і асноўную думку тэксту, скласці дыялог па прапанаваным малюнку; змогуць дэкадаваць інфармацыю, адлюстраваную на вокладцы падручніка і на фотаздымку.



