Арганізацыйнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне дыстанцыйнага навучання: досвед Наталлі Кобысь
У сваёй педагагічнай дзейнасці я арганізую дыстанцыйнае навучанне з дапамогай інтэрнэт-платформаў, сацыяльных сетак і анлайн-генератараў. Так, напрыклад, выкарыстоўваючы свой персанальны сайт на платформе lepshy.by і ў групе ў вКонтакте, я размяшчаю заданні і дадатковы матэрыял для вучняў, якія хочуць замацаваць ці падцягнуць свае веды па прадмеце.



