Педагагічная майстэрня
5 кл. Абагульненне па тэмах:“ Індыя і Кітай у старажытнасці”, “Старажытная Амерыка ”
Сусветная гісторыя, 5 клас.
Tэма: Абагульненне па тэмах:“ Індыя і Кітай у старажытнасці”, “Старажытная Амерыка ”
Аўтар: Іна Юр'еўна Несцяровіч, настаўніца гісторыі ДУА "Сталовіцкая СШ"
Характарыстыка савецкага грамадства 20-30-х гг. праз прызму медыятэкстаў. Частка 1. Работа з плакатамі
Настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Глыбоцкай раённай гімназіі Іна Шымко прапануе тэарэтычныя і практычныя матэрыялы для выкарыстання ў якасці дадатковага матэрыялу на ўроку гісторыі пры вывучэнні тэмы «Савецкае грамадства ў 20-30 гг.» або пры правядзенні абагульняючых урокаў. Для аналізу гістарычнай эпохі выкарыстаны савецкія плакаты 20-30 гг.
Метадычная распрацоўка воркшопа “Я ад людзей не адварочваўся”.
Прапануем пазнаёміцца з новай формай навучання – воркшоп (ад англ. workshop – рабочая майстэрня). Воркшоп Галіны Давідоўскай “Я ад людзей не адварочваўся” прысвечаны жыццю і дзейнасці вядомага беларускага прамыслоўцы і палітыка, першага Прэм’ер-міністра Рады БНР Рамана Скірмунта, пабудаваны па метаду структураванай драмы” (працуем з фота, лістамі, дакументамі).
“Кола эмоцый” як медыятэкст на ўроках грамадазнаўства ў IX класе: цяжкасці перакладу
Галоўнае заданне, якое прапануецца выканаць пры вывучэні тэмы “Эмоцыі, пачуцці, воля” — абмеркаваць ролю эмоцый у жыцці чалавека і абгрунтаваць, чаму ў якасці галоўных герояў фільма былі абраны наступныя пяць базавых эмоцый – радасць, смутак, страх, агіда, гнеў. Вучні павінны вызначыць, якую ролю адыгрывае кожная з гэтых эмоцый у нашым жыцці, прасачыць пры дапамозе “кола эмоцый” тыя эмацыйныя працэсы (настроі), якія адпавядаюць дадзеным эмоцыям.
Аўтар: Надзея Кушнер, настаўнік грамадазнаўства Ліцэя БДУ
Структураваная драма як метад навучання гісторыі (выкарыстанне коміксаў, інтэрв'ю са сведкам і інш.)
The Dutch Mona Lisa
Настаўніца англійскай мовы Нясвіжскай гімназіі Наталля Катчанка прапануе практыкаванне "The Dutch Mona Lisa" па тэме "Мастацтва". Ці з’явіцца ў вучняў жаданне прачытаць раман Tracy Chevalier “Girl with a Pearl Earring” пасля яго выкананння?
Навошта нам геймбук па гісторыі старажытнага Рыма?
Як выкарыстаць на ўроку гісторыі геймбукі - кніжкі, у якіх чытачу даецца пэўная свабода выбару развіцця сюжэту (у канцы кожнай часткі ён вырашае, што будзе далей, і знаходзіць патрэбную старонку)? Настаўніку неабходна прапанаваць пэўныя сітуацыі на аснове падзей пэўнай гістарычнай эпохі і выб
Інфармацыйная гадзіна па медыяпісьменнасці ў трэцім класе "Ну, погоди!"
Выхоўваем і фарміруем медыяграматнасць малодшых школьнікаў з дапамогай мультфільмаў. Сёння разбіраем дуэт Снягурачкі і Дзеда Мароза з “Ну, погоди!”. Прапануем распрацоўку інфармацыйнай гадзіны для 3 класа настаўніцы сярэдняй школы № 17 горада Барысава Святланы Локіс.
МРБ, 4 клас. Вучэбна-метадычны комплекс § 15-33 (Відэа, планы ўрокаў, заданні,тэсты)
Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролікі, план-канспект ўрока з заданнямі і тэстамі. Матэрыялы можна выкарыстаць як для традыцыйных урокаў, так і для перакуленагаі дыстанцыйнага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання.



