Асновы прадпрымальнасці і прадпрымальніцкай дзейнасці. Дапаможнік для вучняў гуманітарнага ліцэя
У эксперыментальным дапаможніку разглядаюцца найважнейшыя паняцці рынкавай эканомікі, апісваюцца базавыя правілы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці Беларусі і Польшчы. Прапануюцца кантрольныя пытанні і заданні, якія дазваляюць ацаніць узровень разумення старшакласнікамі агульных праблем функцыянавання рынкавай эканомікі, фінансавага і працоўнага рынкаў, а таксама існуючых магчымасцяў праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы.



