Эксперты
Якую адукацыйную палітыку ў нашай краіне хочуць бачыць эксперты можна даведацца з новага выдання Асамблеі НДА Беларусі.
Экспертная рэцэнзія падручнікаў гісторыі і грамадазнаўства,10 кл. Заклікаем для абмеркаванне на адукацыйным партале
http://adu.by/forum/viewtopic.php?f=17&t=154&sid=943d2c00d9663928d7e72b7...
Аналіз падручнікаў «Грамадазнаўства» для 9 і 10 класаў, зроблены Пётрам Садоўскім, які мае шматгадовы досвед супрацоўніцтва з «Інстытутам імя Георга Экерта для міжнароднага даследавання школьных падручнікаў».
У чым розніца паміж профільным і мультыпрофільным навучаннем і якія перавагі і недахопы мае кожная з гэтых мадэляў? Гутарка з прафесарам кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мікалаем Запрудскім.
Ці незаменныя школьныя дзённікі з адзнакамі? Што лепей: выстаўляць балы ці пісаць кароткі каментар у стылі «добра-дрэнна»? Матэрыял Learning World Euronews пра падыходы да ацэнкі ведаў у сучасных школах.
Не хацеў бы безумоўна пагаджацца з тымі, хто сцвярджае, што ў «цывілізаваных» краінах не існуе адзінай дзяржаўнай ідэалогіі. Яна ёсць. У тым ліку і ў адукацыі. Цяпер гэта часцей называюць паліткарэктнасцю, якая коратка фармулюецца ў адстаялых словах-тэрмінах, што фігуруюць нават у загалоўках падручнікаў.
У адукацыйных установах, дзе працаўнікі (пераважна жанчыны) адзначаюцца высокай ступенню залежнасці ад начальства і выканальнасцю, псіхалагічны ціск пры арганізацыі суботнікаў — распаўсюджаная практыка. Здавалася б, тут цяжка даць адназначны рэцэпт, бо вынаходлівасць адміністрацыі межаў не мае. Аднак веданне закона і цвёрдая рашучасць адстойваць свае перакананні могуць прывесці да станоўчага выніку: спачатку ад вас «адчэпяцца», а пасля забудуць пра адплату.
Нагадваем, што РISA даследуе падрыхтоўку 15-гадовых школьнікаў да самастойнага жыцця, наколькі яны могуць карыстацца набытымі ў школе ведамі і ўменнямі. Аднак мэта даследавання – не параўнанне выпускнікоў, а ацэнка эфектыўнасці адукацыйных сістэм і адукацыйнай палітыкі розных краін свету. Тэсты праходзяць тынэйджары, а высновы робяцца пра адукацыйныя стандарты і працу міністраў адукацыі. Можа менавіта з гэтай прычыны беларускія адукацыйныя ўлады выступаюць супраць удзелу Беларусі ў гэтым даследаванні?
Германія – краіна, якая здолела за адносна кароткі тэрмін прайсці шлях ад таталітарнай да сучаснай дэмакратычнай дзяржавы з моцнай эканомікай і сацыяльнай стабільнасцю. На якіх кнігах там вучацца дзеці, як працуюць настаўнікі – пытанне не пустое. І яшчэ адна акалічнасць. На поўначы Германіі ў Браўншвейгу (Ніжняя Саксонія) знаходзіцца ўнікальная даследчая ўстанова – Інстытут міжнароднага даследавання школьных падручнікаў імя Георга Экерта, які спецыялізуецца на даследаванні школьных падручнікаў розных краінах па гісторыі, геаграфіі і грамадазнаўству з адпаведным выхадам на тэксты навучальнага матэрыялу па літаратуры і мовах.
Адным з індыкатараў эфектыўных школ з’яўляецца дэманстрацыя з боку настаўніка, бацькоў высокіх чаканняў ад кожнага дзіцяці. Вучню кажуць: ты можаш лепш, у цябе атрымаецца, твае патэнцыйныя магчымасці вялікія, ты зможаш! Для гэтага, скажам, табе трэба зрабіць тое ці тое. Важна дзіцяці даць магчымасць выбару.