Эксперты
Шаноўныя калегі! Прапануем пазнаёміцца з «Планам мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады».
Мяркуем, педагогам будзе карысна ведаць пра сорак чатыры захады, запланаваныя профільным міністэрствам: у сферы падрыхтоўкі прававых актаў, справаводства і штодзённага жыцця; у сферы адукацыі; у сферы культуры; у сферы кнігавыдання і сродкаў масавай інфармацыі. У далучаным файле – назвы мерапрыемстваў, тэрміны выканання, адказныя выканаўцы.
Маляўская Алена, спецыяльна для Nastaunik.info
Год таму лёс падараваў мне магчымасць браць удзел у конкурсным адборы для паездкі ў ЗША па тэме «Інклюзіўная адукацыя ў ЗША» (улучэнне людзей-інвалідаў у паўнавартаснае грамадска-актыўнае жыццё). Я працую ў школе, дзе навучаюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, і таму вырашыла: «А чаму б і не?!».
Паездка прадугледжвала ў першую чаргу вывучэнне досведу і назіранне за практыкай улучэння людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў сацыяльна-грамадскае жыццё. Дарэчы, тэрмін «інвалід» у Амерыцы амаль не практыкуецца.
Таварыства беларускай школы сярод іншых арганізацыяў было запрошана на двухдзённы семінар «Падрыхтоўка і перападрыхтоўка настаўнікаў у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне», які праводзіўся пры падтрымцы Еўракамісіі ў Баку ў сярэдзіне кастрычніка 2011 года.
Семінару папярэднічалі даследаванні стану падрыхтоўкі і падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў пачатковай і сярэдняй школы ў шасці краінах Усходняга Партнёрства. Удзельнікам семінару быў прадстаўлены пакет дакументаў, куды увайшлі не толькі вынікі гэтых даследаванняў (асноўная справаздача на 129 старонках плюс дадаткі па кожнай краіне), але і іншыя карысныя, у першую чаргу для дзяржаўных полісімэйкераў, дакументы: прафесійныя стандарты для ацэнкі кваліфікацыі настаўнікаў у краінах Еўразвяза, сучасныя патрабаванні да адукацыі, дакументы, якія вызначаюць крытэры для ацэнкі якасці адукацыі, умовы розных адукацыйных праграмаў, дзе Беларусь чакаюць у якасці партнёра.
Радзевіч А.У., старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі
дашкольнай і пачатковай адукацыі
ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»
У сучаснай школе набірае сілу кампетэнтнасны падыход. Вызначана цэлая сістэма кампетэнцый, якія ўяўляюць сабой арыенціры ў працы настаўніка і навучэнцаў. Адной з ключавых кампетэнцый (І. А. Зімняя, А. В. Хутарскі) вызначана кампетэнцыя мэтапастаноўкі. Рашэнне праблемы мэтапастаноўкі пачынаецца з ўмення педагога фармуляваць мэты канкрэтнага ўрока. Выразна пастаўленыя мэты і задачы звязваюць ўрок у адзінае цэлае, бо яны вызначаюць жаданыя вынікі ўрока і кірунак далейшага развіцця. Важна, каб любая мэта была скіравана на канчатковы вынік, прадукт дзейнасці. Тады ёсць магчымасць яе дасягнуць. У мэтах урока сфармуляваны той ключавы вынік, да якога павінны імкнуцца настаўнікі і вучні. Калі мэта вызначана недакладна, ці настаўнік дрэнна сабе ўяўляе шляхі і спосабы яе дасягнення, то ўрок будзе неэфектыўным.
На настаўнікаў спрабуюць навесіць ўсё больш і больш папераў ды абавязкаў, якія не тычацца педагагічнай працы.
Прапануем артыкул юрыста, прысвечаны прававому становішчу настаўніка.
Якія існуюць прававыя нормы, якія законы рэгулююць час працы і адпачынку педагагічных работнікаў? Ці існуюць межы аплочваемай работы настаўніка? Ці законна прымушаць настаўніка на працягу працоўнага дня выконваць працу, якія не пазначана ў яго кантракце і не прадугледжаная заканадаўчымі актамі? У якіх выпадках ведамасныя інструкцыі і калектыўныя дамовы не з'яўляюцца абавязковымі для выканання? Што рабіць, калі парушаюцца правы настаўніка?...
Юрыст каментуе сітуацыю, дае парады і чакае вашых наступных пытанняў.
Кацярына Сінюк, TUT.BY
У мінулым годзе 19% беларускіх школьнікаў навучалася на беларускай мове. Пры гэтым па Мінску гэты паказальнік значна ніжэйшы – трошкі больш за 2%. Як паведаміла TUT.BY намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч, за апошнія дзесяць год колькасць вучняў, якія атрымліваюць сярэднюю адукацыю на беларускай мове, істотна скарацілася: у 2001–2002 годзе ў Беларусі такіх вучняў было 27,8%.
Нягледзячы на гэта, у 2009–2010-м годзе, як і ў 2008–2009-м, прыблізна 57% агульнаадукацыйных установаў краіны працавалі на беларускай мове. У 2010–2011 годзе іх колькасць склала ўжо 52,1% ад агульнай колькасці. Беларускамоўных школ нават больш, чым рускамоўных, але, адзначае Тамара Мацкевіч, гэта, галоўным чынам, малакамплектныя сельскія школы, і штогод іх становіцца ўсё меней.
Чаго чакаць сёлета?
Лявон Баршчэўскі
Працуючы некалькі гадоў запар у складзе журы конкурса «Ноўтбук для актыўнага настаўніка», я заўсёды звяртаў увагу на моўнае афармленне прац канкурсантаў. Безумоўна, тут былі пэўныя расчараванні, якія часам выклікалі раздражненне, але, разам з тым, ува мне расло перакананне, што нашы найбольш актыўныя і ініцыятыўныя настаўнікі беларускую мову ведаюць лепш, чым можна было б чакаць, калі пагартаеш сучасныя беларускамоўныя падручнікі або вучэбныя дапаможнікі, ухваленыя міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым узніклі пэўныя развагі.
Да іх схіліла і пастаяннае азнаямленне з сайтам Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by). На гэтым сайце ўвесь час публікуюцца інфармацыйныя матэрыялы пра розныя нарады, абмеркаванні, звязаныя з вучэбным кнігавыданнем. Трэба заўважыць, што за апошнія гады я нешта ні разу не знайшоў інфармацыі пра хоць бы пастаноўку праблемы якасці навучальнай літаратуры, што выпускаецца на беларускай мове...
Пётр Садоўскі, першы амбасадар РБ у ФРГ
Кажуць, што нацыю ў значнай ступені ствараюць падручнікі гісторыі. У 1991 – 95 гг. на школьных уроках гісторыі ў нас ужо гаварылі пра “папярэднікаў” і “бацькоў БНР”: Вацлава Іваноўскага, братоў Луцкевічаў, Язэпа Лёсіка, Язэпа Варонку ды інш., як гэта робяць, напрыклад, амерыканцы, узгадваючы “бацькоў Канстытуцыі” 1791 г. Джэймса Мэдысана і Томаса Джэфэрсана. Потым усё зноў вярнулася на савецкія рэйкі, нават горш: за выкарыстанне БНР-аўскай сімволікі цяпер могуць аштрафаваць, арыштаваць, выгнаць з працы ці вучобы.
Пётра Садоўскі. Да пытання развіцця крытычнага мыслення на ўроках літаратуры: З досведу іншаземнага прачытання расійскай класікі
(Томпсан, Эва. Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм. Мінск: Медысонт, 2009)
Чытаць кнігу Эвы Томпсан беларускаму настаўніку літаратуры, выхаванаму на савецкіх ідэях дэмакратызму і гуманістычных ідэалах «русской литературы», цікава як для ўспрымання складанасцяў гістарычнага кантэксту творчасці таго ці іншага пісьменніка, так і для разумення чалавека як істоты, у якой побач могуць ужывацца веліч духу і маральнае падзенне, спакуса кар’еры, хваравітая амбіцыя таленавітага творцы, страх перад смерцю, імгненная слабасць славалюбцы…