Эксперты

Калі ласка выберыце аўтара
Калі ласка выберыце год пошуку
09.03.2012


Мэта інтэрнэт-канферэнцыі, як тое сфармулявана арганізатарамі, — абагульніць пазітыў з досведу настаўніцкай працы і па магчымасці даць рэальныя парады, як нам захаваць беларускую школу. Не ўдаючыся ў крытыку (макра- і мікрапрычыны нам вядомыя) і не будуючы «рэвалюцыйных» сцэнароў, мы будзем рабіць спробу шукаць правільныя адказы на няправільны стан рэчаў. Аднак, трэба прызнаць, што, гаворачы пра нацыянальныя каштоўнасці, у сённяшняй сітуацыі не застаецца нічога лепшага, як, паралельна з распаўсюдам беларушчыны ў школе і па-за школай, ствараць пісьмовыя (ці электронныя) тэксты для шырокага кола карыстальнікаў. Напісанае, сапраўды, застаецца.

07.03.2012


Дыскусія ў газеце «Звязда» пасля артыкула «Самаадданасць педагогаў нельга бясконца эксплуатаваць» асвятліла праблемы нашай школы, настроі настаўнікаў, заставіла задумацца пра шляхі выхаду з гэтай ямы, у якой апынулася наша школа.
Адна з вострых праблем, пра якую згадваюць амаль усе ўдзельнікі дыкусіі, — прыніжанасць настаўніка, яго бяспраўнасць перад адміністрацыяй, начальствам. Амаль усе, хто «пракрычалі» свой боль, не падпісалі свае прозвішчы, не назвалі сваю школу. Мае калегі баяцца. Яны нібыта ведаюць, што “кожны чалавек мае права на выказванне сваёй думкі”, “мае права звяртацца ў вышэйшыя ўстановы з прапановамі, крытыкай” — гэтыя правы нам гарантуе Канстытуцыя Беларусі. Але яшчэ лепш яны ведаюць, што законы ў нашай краіне не дзейнічаюць, прафсаюзы — фікцыя, сапраўдных судоў няма. Як жа абараніць сябе ў гэтых умовах, што можна зрабіць негвалтоўным, людскім шляхам, каб захаваць сваю справу, сваю годнасць — і пры гэтым выжыць?
Мне ўдалося захаваць гонар і застацца ў прафесіі. Можа быць, мой досвед (а ў ім ёсць і станоўчыя, і адмоўныя вынікі) дапаможа калегам ужо ў іх справе адстойвання ўласных правоў.

07.03.2012

Аляксандр Палоннікаў, Ала Барчанок

Стан сучаснай беларускай адукацыі, як паказвае досвед інтэрнэт-канферэнцыі «Крызіс у адукацыі. Шляхі выйсця», можа крытычна ацэньвацца ў вельмі шырокім дыяпазоне, што, на нашую думку, паказвае не толькі слабасць адукацыі перад крытыкай, але і залежнасць гэтай крытыкі ад экспертнай пазіцыі таго педагагічнага ідэалу, які з дапамогай крытыкі ствараецца. Такім чынам, любое выказванне пра адукацыю (і, магчыма, не толькі) аўтарэферэнтнае, г. зн. даволі жорстка звязанае з умовамі яго стварэння. Пытанне пра стан адукацыі ў «нармальнай» жыццёвай сітуацыі павінна быць прадметам грамадскіх перамоваў і, у ідэале, улічваць пазіцыі ды інтарэсы ўсіх сацыяльных груп, так ці інакш звязаных з адукацыяй.

06.03.2012


Ідэальнай школы няма, як няма нічога ідэальнага. Прэтэнзіі да сістэмы адукацыі і прапановы наконт таго, як яе палепшыць, будуць існаваць заўсёды, у любой краіне. Напрыклад, у свой час мы, ствараючы Беларускі гуманітарны ліцэй, бралі за ўзор мадэлі французскага і польскага ліцэяў. Тады яны нам здаваліся проста дасканалымі. А не так даўно і ў Польшчы, і ва Францыі адбыліся магутныя выбухі пратэстаў якраз у галіне адукацыі. Але, як кажуць, нам бы іх праблемы...
Школа паўсюль мусіць пастаянна ўдасканальвацца, мяняцца, адаптоўвацца да патрэбаў часу. І, разам з тым, яна павінна быць абароненай ад рэзкіх хістанняў і рамантычных авантураў. А ролю пляцоўкі для смелых эксперыментаў, якія, тым не менш, неабходныя для ўдасканальвання і эвалюцыі ўсёй сістэмы, павінны выконваць якраз альтэрнатыўныя школы. Гэта — галоўная функцыя такіх пляцовак.

04.03.2012



Калі рэпетытараў вывелі з «чорнага» рынка ў «белы», г.зн. дазволілі ім афіцыйную рэгістрацыю з выплатай дзяржаве падаткаў, і ўбачылі памеры гэтай з’явы, наверсе жахнуліся і задумаліся. З аднаго боку, добра, што дадатковыя настаўнікі дапамагаюць навучэнцам асвоіць школьную праграму на больш высокім узроўні. Школы выпускаюць лепш падрыхтаваных абітурыентаў — і хвала школе! З іншага боку, такая колькасць памочнікаў сведчыць аб тым, што не ўсё ў школе ладна, што школа відавочна не дапрацоўвае. І гэтае сведчанне кідае цень на ўсю сістэму адукацыі ў дзяржаве.

29.02.2012

Валянціна Быстрык, Навагрудак

Сустрэла калісьці думку, што ўяўленне чалавека аб сваіх здольнасцях моцна ўплывае на гэтыя самыя здольнасці. Калі згадаць, што ў шараговым класе мы звычайна маем каля 25% паспяховых у навучанні вучняў, можна зрабіць выснову аб колькасці людзей, упэўненых у сваім інтэлекце. Астатнія 75% залічваюцца у «сераднякі» ды «двоечнікі». Такую характарыстыку, на жаль, мы атрымліваем у даволі пяшчотным узросце, то бок, у пачатковых класах школы. І жывём з ёю, як мінімум, да выпуску, а часта і далей.
Хто ставіць такую «пячатку»? Настаўнік. Гэта ён бярэ на сябе такі грэх. Не з уласнай ініцыятывы, зразумела. За ім — уся наша традыцыйная сістэма адукацыі. Яна забавязала настаўніка праводзіць кантрольныя замеры засвоеных ведаў і ўзброіла яго інструментам для гэтага — адзнакай. Паводле гэтых замераў вучні і дзеляцца на згаданыя катэгорыі. Мы ўсе да гэтага прызвычаіліся, сістэма здаецца нам лагічнай і правільнай. І бацькі сарамліва тлумачаць адсутнасць школьных поспехаў у свайго дзіцяці: «Зусім памяць слабая», альбо: «Не хоча зусім за кніжку садзіцца. Яму / ёй бы усё машынкі / камп’ютар / лялькі / тусавацца/ пячы што-небудзь…».
Але што б мы адказалі, каб нам давялося параўнаць Пікаса, Эйнштэйна, Міцкевіча, Вайду ды Азаранку? Хто з гэтых выбітных людзей мае мацнейшы розум?

09.02.2012


Першапачаткова школы пачалі стварацца з патрэбаў грамадства, а не з патрэбаў дзяржавы. Паступова дзяржава стала ўключацца ў гэты працэс, так ці інакш рэгуляваць і перайначваць яго. Але й сёння ў разумна ўпарадкаванай дзяржаве адукацыя і выхаванне чалавека застаецца клопатам найперш грамадства. Дзяржава ж прымае на сябе абавязкі ўпарадкаванага фінансава-матэрыяльнага сілкавання працэсу, прагназавання патрэбаў і на яго падставе вылучэнне заказаў.
Будуюць, друкуюць, прызначаюць, вызначаюць, распрацоўваюць, забяспечваюць… аднолькава для ўсіх. Усё гэта загортваецца ў прывабны фанцік «прынцып роўнасці». «Роўныя ў беднасці» – трапна заўважыў аднойчы У.Чэрчыль на словы І.Сталіна «У нас усе роўныя». І нашы школьнікі сёння роўныя ў беднасці адукацыйных магчымасцяў...

05.02.2012

Лявон Карповіч: Змяняць нашы дзеі на лепшыя…

Так склалася, што большую частку свайго жыцця я адпрацаваў настаўнікам. А значыць, у працы над сабой і з дзецьмі, бо настаўнікам можна быць да той пары, пакуль вучышся сам.
Першапачаткова я атрымаў адукацыю механіка сельскай гаспадаркі ў Жыровіцкім тэхнікуме і паглыбіў яе ў Беларускім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі. Нават два гады адпрацаваў механікам аўтапарку, але лёс неўмольна штурхаў на настаўніцкі шлях...

04.02.2012

Мікалай Запрудскі: Як уплываюць тэндэнцыі ў грамадстве на развіццё адукацыйнага працэсу?

Ёсць такая прымаўка: «Вы можаце не змяняцца: выжыванне не з’яўляецца вашым абавязкам». Калі педагог не адно дзесяцігоддзе з’яўляцца толькі крыніцай ведаў па прадмеце, яго, верагодна, не прымаюць вучні, бо ён не адпавядае іх чаканням і новай сацыякультунай сітуацыі.
Такім чынам, зразумела, навошта настаўніку трэба ведаць тэндэнцыі развіцця грамадства і адукацыйнага працэсу:
• для ацэнкі свайго досведу з пункту гледжання яго адпаведнасці патрабаванням грамадства, актуальнай і перспектыўнай адукацыйнай практыкі;
• для разумення таго, што неабходна змяняцца, бо мяняюцца грамадства, вучні;
• для асабістага самавызначэння ў кірунках дыдактычных пошукаў;
• для прафесійнага росту і павышэння якасці адукацыі вучняў.

31.01.2012

Настаўнікі ў Беларусі нявартыя пенсіі? (відэа)

Хочацца выказаць вялікую «падзяку» Міністэрству адукацыі за такі «клопат» пра настаўнікаў, а таксама прафсаюзу настаўнікаў, за тое што ён так добра «адстойвае» інтарэсы педагогаў...

Старонкі