Эксперты
Яшчэ пра адзін важны аспект грамадзянскай адукацыі і пакаленне Y
Тамара Мацкевіч, спецыяльна для Настаўнік.info
Ідэя гэтага артыкула ўзнікла пасля прагляду фільма рэжысёра Дэвіда Фінчэра “Сацыяльная сетка”, намінаванага, дарэчы, на сёлетні Оскар у некальніх намінацыях. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і паказвае шлях 19-гадовага студэнта Марка Цукерберга, які у 2003 годзе стварыў вядомую сацыяльную сетку Facebook і стаў самым маладым міліярдэрам у свеце. Але гаворка будзе не пра мастацкія вартасці ці хібы фільма, а пра адукацыю.
Міжнародная праграма ацэнкі адукацыйных дасягненняў вучняў (PISA) забяспечвае самы шырокі ў свеце і строгі набор міжнародных даследаванняў па ацэнцы ведаў і ўменняў вучняў сярэдніх школ. Асноўнымі абсягамі для ацэнкі адукацыйных дасягненняў вучняў ў 2009 годзе сталі ключавыя кампетэнцыі ў галіне чытання (прыярытэтны абсяг ацэнкі, на які адведзена дзве траціны часу тэставання), прыродазнаўчых навук і матэматыкі.
Даследаванне PISA скіравана не на вызначэнне ўзроўню засваення школьных праграм, а на ацэнку здольнасці навучэнцаў прымяняць атрыманыя ў школе веды і ўменні ў жыццёвых сітуацыях. У гэтым выяўляюцца сучасныя тэндэнцыі ў ацэнцы адукацыйных дасягненняў.
У даследаванні 2009 года прынялі ўдзел 65 краінаў свету.
Лідэрамі аказаліся школьнікі з Карэі, Фінляндыі, Кітая, Сінгапура, Эстоніі, Японіі, Канады, у апошнія гады паспяховыя рэформы адукацыі дазволілі наблізіцца да лідэраў Польшчы, Латвіі, Германіі. А вось Расія, Казахстан, Азербайджан і Кыргызстан знаходзяцца ў ліку аўтсайдэраў.
АБ АДНЫМ АСПЕКЦЕ МОЎНАЙ НЯРОЎНАСЦІ Ў СІСТЭМЕ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
Міхась Булавацкі
9 красавіка 2010 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы, перспектывы”, прысвечаная 80-годдзю прафесара В. Протчанкі. З дакладам “Аб адным аспекце моўнай няроўнасці ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі” выступіў індывідуальны прадпрымальнік з Магілёва М.Булавацкі.
Прапанова М.Булавацкага была прызнана слушнай і падтрымана ўдзельнікамі канферэнцыі. Прафесар Л.Мурына зрабіла істотнае дапаўненне: падручнікі для рускамоўных школ павінны змяшчаць (пажадана на фарзацы) руска-беларускія слоўнічкі ужытых у падручніку адмысловых навуковых тэрмінаў.
Рэспубліка Беларусь мае дзве дзяржаўныя мовы, па Канстытуцыі роўныя. Натуральна, што іх выкладанне ў любой школе краіны павінна быць уроўненым і па часе, і па аб’ёме праграмы, і па ўзроўні патрабавальнасці. Сёння, на жаль, школа вельмі далёкая ад такой роўнасці. Асабліва гэта кідаецца ў вочы тым, хто працуе непасрэдна з беларускай мовай у моладзевым асяродку.
З 2001 года на базе Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.Куляшова праводзіцца “Беларускае пяціборства” – спаборніцтва навучэнцаў старшых класаў Магілёўшчыны на шырыню і глыбіню іх агульнай адукацыі. Праводзіцца гэтае спаборніцтва тады, калі лепшыя вучні вобласці збіраюцца на абласныя прадметныя алімпіяды. Па заканчэнні алімпіяд іх удзельнікаў запрашаюць па¬змагацца і за прызы “Беларускага пяціборства”. Адгукаюцца на гэтае запрашэнне звычайна тры-чатыры дзясяткі навучэнцаў. На пяціборстве ім прапануецца паказаць свае веды і ўменні па шырокім спектры школьных дысцыплін – мове, літаратуры, гісторыі, прыродазнаўстве і матэматыцы.
Пра цікавыя вынікі пяціборства і некаторыя высновы шмат пісалася ў беларускай прэсе.
Як ужо адзначана вышэй, на “Беларускае пяціборства” прыходзяць леп¬шыя з лепшых, прыходзяць юнакі і дзяўчаты з высокімі адзнакамі па ўсіх дысцыплінах, у тым ліку па роднай мове. Маючы высокія адзнакі па мове, яны лічаць, што гэтую мову ведаюць і ўмеюць карыстацца. Аднак, калі ім даводзіцца выказаць на гэтай мове свае думкі ў развязванні матэматычнай ці фізічнай задачы, адказаць на пытанне з біялогіі ці астраноміі, яны (даволі нечакана для іх саміх!) адчуваюць недастатковасць гэтых ведаў.
Выяўляецца тут вельмі істотны недахоп школьнай адукацыі: беларускай мове навучаюць так, як мове замежнай. Калі чалавек больш-менш ведае моўныя правілы і валодае нейкім даволі абмежаваным наборам слоў, каб пабудаваць сказы пра сям’ю, прыроду ды іншыя тэмы “шырокага ўжытку”, настаўнікі мовы лічаць гэта дастатковым і ставяць самыя высокія адзнакі. Настаўнікаў мовы, на наш (аргкамітэта і журы пяціборства) погляд, папракаць тут не трэба. Не іх справа даводзіць да вучня тое, як гучаць на роднай мове адмысловыя тэрміны з матэматыкі, геаграфіі, хіміі ды інш. Гэтую працу, як нам думаецца, павінны выконваць настаўнікі адпаведных прадметаў.
Умовы пашырэння Усходняга партнёрства ў галіне адукацыі і навукі
Аляксандр Палоннікаў
Паездка за мяжу, перадусім у краіны далёкага замежжа, усё яшчэ застаецца экстраардынарнай падзеяй беларускага навуковага і адукацыйнага жыцця. Вось чаму прапанову брусельскага “Офіса за дэмакратычную Беларусь” паўдзельнічаць у навукова-адукацыйным візіце аўтар гэтых радкоў успрыняў як знакавую. Гаворка ішла аб наладжванні сувязяў паміж прафесіяналамі ў вобласці навукі і адукацыі Беларусі і Еўрапейскага Саюза, а таксама аб паляпшэнні абазнанасці супрацоўнікаў беларускіх універсітэтаў наконт механізмаў функцыянавання еўраінстытутаў.
З гэтай мэтай меркаваліся сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі (ЕК), Рады Еўрапейскага Саюза (Рады ЕС) і Еўрапарламента, якія працуюць ва ўсходнееўрапейскім і, у прыватнасці, беларускім, кірунку.
Чытач, наўпрост не звязаны з універсітэтам, лёгка зразумее маю зацікаўленасць паездкай, калі скажу, што прастора навуковай і адукацыйнай кааперацыі беларускіх гуманітарыяў з еўрапейскімі калегамі, узніклая на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, апошнім часам сціскалася нібы шчыгрынавая скура, што электроннае ліставанне праз сетку Інтэрнэт вырашыла задачу першасных кантактаў і арыентыраў – і вычарпала сябе, не адбiўшыся ў сумесных даследаваннях, практычных зачынах, жывых кантактах. Між тым, цяперашняе становішча ў беларускай універсітэцкай гуманітарнай навуцы і звязанай з ёй адукацыяй можна назваць крытычным. (Не наогул, вядома, а з гледзішча еўраінтэграцыі нашай адукацыі і навукі).
У іх крызісным стане няцяжка ўпэўніцца, прааналізаваўшы навуковыя і педагагічныя публікацыі на замежных мовах універсітэцкіх навукоўцаў і выкладчыкаў. Нават іх колькасць не падлягае ўліку, бо трапляе ў разрад статыстычнай хібнасці, дык што казаць пра якасць, якая звычайна выяўляецца ў публікацыях у вядучых навуковых часопісах Еўропы і Амерыкі і ў індэксе цытаванасці. Апошняе ўвогуле не пра нас…
Прафесар Андрэй Вардмацкі: «беларусы не ўсведамляюць праблемаў у адукацыі, што само па сабе з'яўляецца праблемай»
У Беларусі існуе прорва паміж успрыманнем праблем у адукацыі экспертнай супольнасцю і звычайнымі людзьмі. Беларускі электарат пры ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць у сферы адукацыі, ёй цалкам задаволены. Эксперты паказваюць, што сучасная школа — і вышэйшая, і сярэдняя — дасягнула сваёй мэты: беларусы ўсё больш прыпадабняюцца людзям, якім шмат не трэба. Яны не задаюць пытанняў і не цікавяцца грамадскімі працэсамі.
цалкам на сайце Naviny.by
Прапануем таксама артыкул пра фінансаванне, кіраўніцтва і культуралагічную аснову адукацыі.
Наколькі сістэма адукацыі Беларусі адпавядае еўрапейскім стандартам?
Паводле Радыё Свабода
Чаму Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, не далучанай да гэтак званага Балонскага працэсу, які мае выпрацаваць агульныя стандарты вышэйшай адукацыі ў Еўропе?
З канца 1990-х у Еўропе пачаўся працэс стварэння адзінай прасторы вышэйшай адукацыі. Менавіта ў 1999 годзе ў Балоні была зацверджана 29 міністрамі адукацыі і прадстаўнікамі ўніверсітэтаў дэкларацыя, у якой прапісана мэта — да 2010 года стварыць агульнаеўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі.
Да працэсу рэфармавання адукацыі паводле стандартаў балонскага працэсу Беларусь пакуль не далучылася. Хаця спробы былі гадоў 10 таму, калі намеснікам міністра адукацыі, а потым рэктарам БДУ, быў Аляксандр Казулін.
У 2004 годзе была прынята нават адпаведная пастанова Савета Міністраў. Але працэс затармазіўся.
Былы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прафесар Уладзімір Дунаеў лічыць, што з кожным годам ад Балонскага працэсу Беларусь аддаляецца: «Думаю, вельмі далёкая, далей, чым яна была 5 гадоў таму. Па архітэктуры, па змесце, па асноўных акадэмічных імператывах — такім жыцці ўніверсітэцкім. Па ўсіх гэтых параметрах далёкая. Больш за тое — усё далей і далей...»
Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч прытрымліваецца іншага меркавання
Што такое дэмакратыя і як яна павінна вывучацца ў школах
Дайэн Равіч
Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT "Адукацыя для дэмакратыі". .
Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве.
Кожнае грамадства мае тую школьную сістэму, якая падыходзіць яго палітычнай сістэме. У аўтарытарнай сістэме школы вучаць паслушэнству і павазе да ўлады. У дэмакратычнай палітычнай сістэме школы вучаць дзяцей прымаць рашэнні, развівать лідэрства, талерантна ставіцца да розных поглядаў, супрацоўнічаць з іншымі, паважаць правы іншых: гэта некаторыя з набольш важных каштоўнасцей, адносін і паводзін, якія патрэбны ў дэмакратычным грамадстве.
На працягу першага снежаньскага тыдня група настаўнікаў, метадыстаў ды выкладчыкаў універсітэтаў з розных гарадоў краіны мела адукацыйную паездку ў Варшаву.
Сваімі ўражаннямі ад паездкі падзяліўся загадчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэмііі паслядыпломнай адукацыі Мікалай Іванавіч Запрудскі
Кожная магчымасць выехаць і ўбачыць свет для мяне – падарунак лёсу. У гэты раз падарунак і лёс у асобе Настаўнік.інфо і праграмы «Спрыянне развіццю найноўшых метадаў адукацыі" перанеслі мяне ў Варшаву. Мэта – убачыць, як на практыцы выкарыстоўваюць метад АА* (актыўнай ацэнкі) польскія настаўнікі, пазнаёміцца с сістэмай адукацыі ў Польшчы.
Школьная адукацыя максімальна прыстасавана да патрэб вучня і сітуацыі развіцця свету!
Першае, што мяне ўразіла – разняволеная атмасфера ў школе. Дзеці без формы, настаўнікі ў выгодных джынсах на ўроках сядзяць на стале і пацягваюць з кубачка каву, класы без “афрарамонту” аформлены дзіцячымі праектамі па тэме ўрокаў або выхаваўчых гадзін. Школьнае жыццё ідзе павольна, без напругі і перабольшанай рэгламентаванасці, якую ў нас называюць “парадкам”.
Класныя журналы аформлены рознымі колерамі на адным лісце па прадмету, ёсць школы дзе няма званкоў – усе самі трапляюць на заняткі.
Сацыялагічныя даследаванні: Сярод беларускай моладзі 40% патэнцыйных эмігрантаў і 30% «саўкоў"
Кожная дзяржава прапаноўвае моладзі сацыяльны кантракт. Напрыклад, улады Беларусі абяцаюць хуткі кар'ерны рост у парку высокіх тэхналогій, камфартабельнае жыллё і працу ў малых гарадах і ў вёсках. Але ці супадаюць гэтыя прывабныя прапановы дзяржавы з жаданнем самой моладзі?
У межах сацыялагічнага даследавання Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS, Вільнюс) быў праведзены аналіз прапаноў дзяржавы і гатовасці моладзі іх прыняць.
Cацыёлаг лабараторыі НОВАК Надзея Яфімава падкрэсліла, што негатыўнай тэндэнцыяй для дзяржавы з'яўляецца тое, што працэнт патэнцыйных эмігрантаў сярод моладзі складае прыкладна 40%, а таксама наяўнасць у маладых беларусаў вялікага следа савецкага мыслення. Таму, каб зацікавіць пакаленне маладых жыць і працаваць у Беларусі, дзяржаве, магчыма, варта падумаць аб новых формах сацыяльнага кантракту.