Эксперты
У параўнанні з савецкім часам цяпер у Беларусі паболела асобаў, якія свабодна валодаюць чужымі мовамі, — часцей, праўда, толькі на гутарковым узроўні. Глыбокімі «фонавымі» краязнаўчымі ведамі пакуль валодае недастатковая колькасць перакладчыкаў. Аднак узнікла яшчэ іншая праблема: з вядомых прычынаў цяперашнія 30 — 40-гадовыя энтузіясты-перакладчыкі авалодваюць беларускай мовай інтуітыўна, бессістэмна, бо робяць гэта часцей за ўсё самастойна і ва ўмовах ліберальнага стылёвага хаосу, які сілкуецца інтэрнэтам ды іншымі беларускамоўнымі праектамі без сур’ёзнай рэдактуры.
Таму не дзіўна, што ў нас могуць узнікаць публічныя дыскусіі кшталту спрэчак пра тое, што важней для перакладчыка: ведаць добра родную ці замежную мову? Спрачацца пра такое — проста абсурд.
Актуальныя звесткі, якія датычаць мовы навучання на ўзроўнях дашкольнай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у дынаміцы за шэраг гадоў.
Восем месяцаў таму Беларусь з "агаворкамі" прынялі ў Балонскі працэс, Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Гэта значыць, анансаванымі зменамі, якія менеджары адукацыі мусяць правесці ў бліжэйшы час. Асноўныя прынцыпы Балонскага працэсу — удзел студэнтаў у кіраванні ўніверсітэтам, універсітэцкая аўтаномія, адкрытасць, мабільнасць.
Якую адукацыйную палітыку ў нашай краіне хочуць бачыць эксперты можна даведацца з новага выдання Асамблеі НДА Беларусі.
Экспертная рэцэнзія падручнікаў гісторыі і грамадазнаўства,10 кл. Заклікаем для абмеркаванне на адукацыйным партале
http://adu.by/forum/viewtopic.php?f=17&t=154&sid=943d2c00d9663928d7e72b7...
Аналіз падручнікаў «Грамадазнаўства» для 9 і 10 класаў, зроблены Пётрам Садоўскім, які мае шматгадовы досвед супрацоўніцтва з «Інстытутам імя Георга Экерта для міжнароднага даследавання школьных падручнікаў».
У чым розніца паміж профільным і мультыпрофільным навучаннем і якія перавагі і недахопы мае кожная з гэтых мадэляў? Гутарка з прафесарам кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мікалаем Запрудскім.
Ці незаменныя школьныя дзённікі з адзнакамі? Што лепей: выстаўляць балы ці пісаць кароткі каментар у стылі «добра-дрэнна»? Матэрыял Learning World Euronews пра падыходы да ацэнкі ведаў у сучасных школах.
Не хацеў бы безумоўна пагаджацца з тымі, хто сцвярджае, што ў «цывілізаваных» краінах не існуе адзінай дзяржаўнай ідэалогіі. Яна ёсць. У тым ліку і ў адукацыі. Цяпер гэта часцей называюць паліткарэктнасцю, якая коратка фармулюецца ў адстаялых словах-тэрмінах, што фігуруюць нават у загалоўках падручнікаў.
У адукацыйных установах, дзе працаўнікі (пераважна жанчыны) адзначаюцца высокай ступенню залежнасці ад начальства і выканальнасцю, псіхалагічны ціск пры арганізацыі суботнікаў — распаўсюджаная практыка. Здавалася б, тут цяжка даць адназначны рэцэпт, бо вынаходлівасць адміністрацыі межаў не мае. Аднак веданне закона і цвёрдая рашучасць адстойваць свае перакананні могуць прывесці да станоўчага выніку: спачатку ад вас «адчэпяцца», а пасля забудуць пра адплату.



