Эксперты
Галоўнае – зважаць на якасць школьнага навучання. Вашая актыўная ацэнка павінна быць беларускай. Ад вашага суайчынніка Выгоцкага ведаю, што актыўная ацэнка – гэта назіранне за навучальным працэсам. Трэба глядзець, што адбываецца паміж настаўнікам і вучнем, як вучні вучацца.
Не так даўно мой сябра Юрась спытаў, ці лічу я, што савецкая сістэма адукацыі была лепшай за цяперашнюю. Што даюць рэформы і што чакае нас (нашых дзяцей) наперадзе? Непакой Юрася зразумелы: ён тата.
Я не змагла адказаць. «Не, ты падумай і скажы, я пачакаю».
Круглы стол «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця» адбыўся 10 сакавіка 2012 г. і сабраў вакол сябе як даследнікаў педагагічнай думкі, так і практыкаў сучаснага адукацыйнага працэсу: настаўнікаў і рэпетытараў, нефармальных адукатараў і супрацоўнікаў навукова-метадычных устаноў, дасведчаных экспертаў і пачаткоўцаў.
Пасля публікацыі артыкула «РІКВ знайшоў новы артыкул даходаў – штрафы» cтала вядома пра яшчэ адну ахвяру Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Настаўнік фізікі таксама атрымаў штраф 20 мінімальных заробкаў за тое, што выклаў заданні рэпетыцыйнага тэставання на тэматычным сайце.
«Падобныя факты незаконнага капіявання, паведаміў РІКВ парталу tut.by, цяпер расследуюцца, напрыклад, у Валожыне, Пінску і іншых гарадах. Дзяцей, якія размясцілі ў інтэрнэце матэрыялы, ставяць на ўлік у камісію па справах непаўналетніх».
Аднак РІКВ, адстойваючы праз суды свае камерцыйныя інтарэсы, не ўлічыў, што пачаў вайну супраць разумных настаўнікаў, якія ўмеюць чытаць, у тым ліку, і законы. Настаўнікі пачалі адстойваць сваё права вучыць дзяцей і знайшлі масу парушэнняў заканадаўства ў галіне аўтарскіх правоў самім РІКВ, на што дзяржкантралёры яўна не разлічвалі.
Сайту Nastaunik.info стала вядома пра некалькі фактаў, калі РІКВ падае заявы ў суды на настаўнікаў, якія змяшчаюць у асабістых блогах заданні рэпетыцыйнага (заўважце, не цэнтралізаванага!) тэставання пасля яго правядзення і дапамагаюць дзецям разабрацца з імі. Настаўнікаў выклікаюць у міліцыю, складаюць на іх пратаколы, заводзяць судовыя справы нібыта за парушэнне аўтарскага права і інтэлектуальнай уласнасці УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў».
Так, настаўніца з Гомельшчыны ў сваім блогу піша: "24 лютага гэтага года ў Гомелі адбыўся суд, на які я была выкліканая ў якасці адказчыка па справе аб парушэнні мной аўтарскіх правоў РІКВ па адпаведным артыкуле. Да гэтага была міліцыя, дача паказанняў, складанне пратакола і гэтак далей. Як у дрэнным сне..."
Не будзем удавацца ў падрабязнасці, на якой дакладна стадыі знішчэння і самазнішчэння цяпер нацыянальная культура, мова беларусаў, але тое, што яна знаходзіцца ў даволі крытычным стане і набліжана да клінічнай мяжы – не выклікае сумнення.
Пасля так званай школьнай рэформы сярэднія адукацыйныя ўстановы згубілі прадмет «Айчынная і сусветная культура», які прадугледжваў вывучэнне спецкурсаў і факультатываў фальклорна-этнаграфічнага кірунку. Акрамя таго, школы былі пазбаўлены паглыбленага і профільнага навучання, г. зн. зніклі этнакласы, дзе можна было развіваць мастацкія навыкі, нацыянальную свядомасць. Закрываюцца адпаведныя факультэты і кафедры ва ўніверсітэтах. Развіваецца іншая ідэалогія.
Прааналізуем дапаможнік «Народная педагогика», рэкамендаваны рэдакцыйна-выдавецкай радай БДПУ (Воронецкая Л.Н., Мелешко Ю.В. Народная педагогика. Минск: Красико-Принт, 2007).
Ужо дваццаць гадоў, як наша краіна выпала з калыскі СССР. Але не ўсё савецкае мы здолелі абтрэсці з сябе за гэты час, асабліва ў галінах, якія занадта марудна паддаюцца зменам. Напрыклад, у сістэме адукацыі. Сёння беларуская сістэма адукацыі выглядае жорсткай пародыяй на савецкую, пераняўшы адтуль і самае заганнае, і нібыта найлепшае, істотна перайначыўшы (чытай: сапсаваўшы) яго, а таму патрабуе перагляду і «капітальнага рамонту», пачынаючы з падмурку.
Савецкая сістэма адукацыі зазначыла ў якасці асноўнай мэты: чалавек усебакова развіты. Нават лёгкая спроба аналізу названага тэрміну выяўляе яго недарэчнасць. Усебакова — значыць, на ўсе бакі. А колькі іх? І што, калі чалавек развіўся не ва ўсе бакі? Чаму чалавека, неразвітага, напрыклад, у матэматычны бок, трэба лічыць непаўнавартасным? Ён жа можа быць віртуозным піяністам ці выдатным артыстам.
Паводле сацыялагічнага апытання, праведзенага сярод старшакласнікаў ды іх настаўнікаў, тройка сучасных каштоўнасцяў выглядае так: сям’я (90%), справядлівасць (70%), стабільнасць (60%). Такія каштоўнасці як «уласнасць», «салідарнасць» у якасці прыярытэтных не выбралі ні дзеці, ні настаўнікі. А свабода як каштоўнасць сталася прывабнай для 50%.
Вынікі цікавыя. З аднаго боку, квітнее «махровы» кансерватызм. З іншага, назіраецца «памяркоўная» ліберальнасць. І поўная адсутнасць разумення, што быць свабодным, не маючы нічога, і чакаць справядлівасці, не праяўляючы салідарнасці, немагчыма.
Марат Гаравы, Новы Час
Галоўным месцам адукацыі становіцца не школа, а медыі. Пра гэта 10 сакавіка ў Мінску на пасяджэнні круглага стала «Альтэрнатывы ў адукацыі» (арганізатары – грамадскія аб’яднанні «Таварыства беларускай школы» і «Цэнтар Супольнасьць», а таксама інтэрнэт-партал nastaunik.eu) заявіў вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтру праблем развіцця адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Палоннікаў.
Паводле яго слоў, згодна з дадзенымі статыстыкі, сёння ў Мінску 70% сем’яў маюць камп'ютары, а гадоў пяць таму гэты паказнік не перавышаў 50%. А згодна з даследаваннямі сацыёлагаў, каля 70% інфармацыі маладзёны атрымліваюць з інтэрнэту, а не з тэлебачання, якое застаецца галоўнай крыніцай навінаў для людзей сярэдняга і старэйшага ўзростаў, адзначыў Палоннікаў. Паводле яго слоў, сярод крыніц інфармацыі для навучэнцаў школа сёння займае ледзь не апошняе месца.