Медыякомпас
Настаўнік фізікі распрацаваў прыладу для пагружэння сямікласнікаў у прадмет
Настаўнік фізікі гарадзенскай сярэдняй школы №26 Сяргей Фадзін упэўнены, што фізіка насамрэч лёгкі прадмет, якога не трэба палохацца. Дзякуючы напісанай ім гульні для Android «4PhPi» сямікласнікі ладзяць падарожжа ў захапляльны свет фізікі ды пазбаўляюцца стрэсавых стэрэатыпаў пра цяжкасць прадмета.
БДУ выпусціў зборнік артыкулаў пра медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта
Выдавецства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выпусціла зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй В. В. Самахвала па медыяграматнасці “Як развіваць медыяпісьменнасць студэнта і выкладчыка ўніверсітэта: стратэгіі і тэхнікі”.
Запрашаем на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе»
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе». Тэрмін навучання – 3,5 месяцы. Для найлепшых навучэнцаў курса плануецца ўдзел у міжнароднай школе па медыяграматнасці. Заяўкі прымаюцца да 7 снежня 2017
Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?
«Ацэнка, якая дапамагае вучыцца»: вэбінар
Тамара Мацкевіч і Алена Радзевіч правялі азнаямляльны вэбінар для ўкраінскіх калег падчас Shostka EdCamp.
Буктрэйлеры: Слонімскія вучні рэкламавалі творы беларускіх класікаў
Буктрэйлер - гэта кароткі відэаролік, які распавядае аб кнізе. Аднак буктрэйлер - гэта яшчэ і эфектыўны метадычны сродак, які дазваляе вучням вылучыць галоўнае ў кнізе, перадаць думку так, каб яна закранула іншых. Пры гэтым дзеці набываюць медыякампетэнцыі: вучацца быць актыўнымі стваральнікамі медыйнай прасторы.
Кейс Teen Screen: як навучыць школьнікаў англійскай мове праз журналістыку
МедыяНавігатар - сайт-скарбонка практыкаванняў па медыяпісьменнасці
На сайце 45 практыкаванняў, створаных педагогамі-практыкамі з 11 краін. Карыстайцеся! Распаўсюджвайце! Дзяліцеся з калегамі!



