Медыякомпас

Медыйная і інфармацыйная пісьменнасць: праграма навучання педагогаў

Выданне ЮНЕСКА складаецца з дзвюх частак: апісанне праграмы навучання і сістэмы кампетэнцый МІП; падрабязнае апісанне базавых і дадатковых модуляў навучальнай праграмы.

Песенькі для Агаткі: музычныя вершыкі для беларускіх дзетак

На сайце aljaksandra.com выкладзены дзіцячыя песні гурта «Агатка», прысвечаныя жывёлам, раслінам, насякомым і птушкам. Разам са звыклымі інструментамі выканаўцы выкарыстоўваюць цацкі, званочкі ды бразготкі.

Што такое медыяадукацыя і навошта яна патрэбна?

Канцэпцыя медыяадукацыі бярэ вытокі з ідэй канадскага філосафа Маршала Маклюэна. Яшчэ ў сярэдзіне ХХ стагоддзя ён прадказаў Вялікае зліццё рукі з кнопкай, тэлевізара з вокам, і нават кампутара з мазгамі...

«Два на два»: Рэпрэсіі супраць нязломных выкладчыкаў

У студыі — нядаўнія выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Іна Соркіна і Ігар Кузьмініч. Гутарка пра прычыны рэпрэсій, а таксама спроба адказаць на пытанне, чаму гэта адбываецца менавіта ў Гродне.

Актыўная ацэнка: Зваротная сувязь на ўроку

Ролік дэманструе выкарыстанне зваротнай сувязі на ўроку матэматыкі. Зваротную сувязь дзеці атрымалі ў выглядзе пісьмовых каментароў да самастойнай работы. Адзнака за гэту работу не выстаўлялася.

Litara-A: Прыгожая моладзь чытае беларускія вершы

Настаўнік мінскай гімназіі №23 Дзяніс Бурко і кіраўнік відэастудыі «Zvonka» Павал Доўнар здымаюць густоўныя ролікі, у якіх сімпатычныя юнакі і дзяўчаты дэкламуюць вершы беларускіх паэтаў.

Старонкі