Іван Пясенка: З кіно прыходзіць натхненне
Іван Пясенка — настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. Акрамя таго, ён актыўны ўдзельнік гістарычнага клуба і вялікі аматар кіно, які, дарэчы, з задавальненнем займае месца не толькі ў глядзельнай зале. Лёс даў магчымасць пабываць і па той бок экрана — паспрабаваць акцёрскага хлеба.



