Грамадзянская адукацыя

Складаем радавод. Дзяды. Сцэнарый заняткаў+прэзентацыя

Заняткі рэкамендуецца правесці напярэдадні святаў памінання продкаў.
Мэта: Вучні даведаюцца больш пра традыцыю святкавання Дзядоў у Беларусі, зразумеюць важнасць захавання сямейных традыцый і сувязяў паміж пакаленнямі, складуць уласны радавод і звяжуць лёсы продкаў з гісторыяй краіны.

Абмяркоўваем ключавыя кампетэнцыі: грамадзянская

Грамадзянская кампетэнцыя – гэта здольнасць дзейнічаць на аснове этычнай і адказнай грамадзянскай пазіцыі і паўнавартасна ўдзельнічаць у сацыяльным і грамадскім жыцці ў лічбавую эпоху на мясцовым, нацыянальным і глабальным узроўнях. Паспрабуем актуальна сфармуляваць грамадзянскую кампетэнцыю беларускага вучня?

15 прынцыпаў высокай якасці гістарычнай і грамадзянскай адукацыі і вывучэння спадчыны

Маніфест аб высокай якасці гістарычнай і грамадзянскай адукацыі і вывучэнні спадчыны цяпер можна прачытаць па-беларуску на сайце Еўрапейскай асацыяцыі настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства

Грамадства як сістэма. Практыкаванне "Каралева"

Практыкаванне-гульню можна правесці на ўроку грамадазнаўства,10 клас, падчас класнай ці інфармацыйнай гадзіны, у якасці мерапрыемства падчас прадметнага тыдня.

Казкі — найлепшы спосаб пазнаёміць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў з Мэтамі ўстойлівага развіцця!

Педагогі падрыхтавалі зборнік казак, якія дапамогуць у лёгкай і даступнай форме расказаць дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту аб Мэтах устойлівага развіцця і абмеркаваць важныя пытанні, звязаныя з імі.

Класная гадзіна "Вырашэнне канфліктаў"

На класнай гадзіне ці іншым занятку вучні разам з настаўнікам знаёмяцца з медыятэкстам (кінастужка, мульфільм, кліп, фота, артыкул і г.д.), дзе вырашаецца канфлікт ці праблема. Пасля знаёмства з настаўнік прапануе вучням прааналізаваць яго.

Старонкі