Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
21.09.2006

Грамадзянская адукацыя, патрыятычнае выхаванне, нацыянальнае ўзгадаванне: проціпастаўленне ці ўзаемадапаўненне?
Гэтаму пытаньню быў прысвечаны круглы стол беларускіх адукатараў. Вінцук Вячорка прапанаваў калегам для знаёмства й дыскусіі ўласны пераклад фрагмэнту кнігі літоўскага філёзафа, тэоляга, пэдагога Антанаса Мацяйны (Antanas Maceina, 1908—1987) “Tautinis auklėjimas” (“Нацыянальнае ўзгадаваньне”, Kaunas, 1934).
Чытайце на нашым сайце:

20.09.2006


Калі ласка, не будзіць!
Ранні пачатак заняткаў робіць тынэйджэраў кепскімі вучнямі, таму што дзецям гэтага ўзросту патрэбна ў сярэднім 10 гадзінаў сну.

14.09.2006

21 верасня (чацвер) у 17.00 у сядзібе ТБМ (Румянцава,13) адбудзецца прэзентацыя беларускамоўных выданняў да новага навучальнага году. Грамадскія арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», «Таварыства беларускай школы» і «Таварыства беларускай мовы» ладзяць прэзентацыю новых навучальных дапаможнікаў для беларускіх школ і садкоў.

14.09.2006

Партал Нашыя Дзеткі – унікальны некамерцыйны рэсурс, створаны ў дапамогу сем'ям, якія гадуюць сваіх дзяцей па-беларуску. Створаны бацькамі для бацькоў і педагогаў дашкольнікаў.

14.09.2006

Што такое паласа перашкодаў – вядома ўсім. Каб стаць пераможцам, трэба ўмець добра бегаць ды скакаць. Сумна. Горш бывае толькі лыжа-ролерная эстафета. Там бегай – не бегай, – пераможца даўно вядомы. Але ФІЗІЧНАЯ паласа перашкодаў – зусім іншая рэч! Там перамагае, выбачайце за саўковасць, гарманічна развітая асоба. Бо замест бар'ераў... – глязіце самі.

12.09.2006

Партал «Нашыя дзеткі" пераехаў на новы адрас
Партал Нашыя Дзеткі – унікальны некамерцыйны рэсурс, створаны ў дапамогу сем'ям, якія гадуюць сваіх дзяцей па-беларуску. Яго можна знайсці на адрасе http://dzietki.org.
Нагадваем, што конкурс малюнкаў “Колер беларускай мары”, які праводзяць Таварыства Беларускай Школы, сямейны партал http://dzietki.org , прымае малюнкі да 30 верасьня 2006 году. Дасылайце, калі ласка, працы на адрас: 220053 Менск, а/с 76. . Намінацыі: – для дзяцей ад 1 да 7 год: “Свет, які я выдумляю”; – ад 8 да 12 год: “Беларусь – Радзіма Цудаў”; – ад 13 да 18 год: “Я ўсё бачу”. 

08.09.2006

Адукацыйныя стажыроўкі для настаўнікаў.
Польскі фонд імя Роберта Шумана абвяшчае конкурс для настаўнікаў на ўдзел у адукацыйных стажыроўках у Варшаву. Падчас візітаў прадугледжана азнаямленне з арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу ў польскіх школах, у прыватнасці, з дзейнасцю школьных еўрапейскіх клубаў. Тэрмін першай стажыроўкі 2 – 7 лістапада 2006 г.

07.09.2006

Настаўнік Алесь Чыгір падае ў суд на ўправу адукацыі
Бабруйскі настаўнік Алесь Чыгір звярнуўся са скаргай у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, а таксама падрыхтаваў пазоў у суд на гарадскую ўправу адукацыі за незаконнае звальненне. Права на працу ён намерваецца бараніць і праз Міжнародную арганізацыю працы.

30.08.2006

Алесь Лозка, дацэнт БДПУ Лельчычшчыназнаўства
(Убарцка-палескае краязнаўства):
Матэрыялы інтэграванага курса
Артыкул цалкам


29.08.2006

Да паступлення сваёй дачкі мы ўсёй сям’ёй падрыхтаваліся, як мне здавалася, адказна: уважліва вывучылі ўсе законы і дакументы, загадзя выбралі ВНУ, самастойна і з рэпетытарамі на паглыбленым узроўні вывучалі патрэбныя прадметы. Настаў час ЦТ. Асаблівых хваляванняў не было. Аказалася дарма.

Артыкул цалкам…

Старонкі