Рамка ключавых кампетэнцый беларускага вучня. Рэдакцыя 2026 года.

Рамка ключавых кампетэнцый беларускага вучня

Пры размежаванні ключавых кампетэнцый  улічваліся даследаванні стану адукацыі, тэндэнцыі развіцця школы, перадавыя ідэі педагагічнай навукі, рэкамендацыі міжнародных арганізацый, магчымасці забеспячэння развіцця  кампетэнцый у навучальных праграмах і іншае. Схема 1 дазваляе праілюстраваць пералік ключавых кампетэнцый для іх кампаноўкі ў нацыянальную рамку. 

Спіс ключавых кампетэнцый беларускага вучня: 

  • Шматмоўная кампетэнцыя (у новай рэдакцыі аб'яднаная з каметэнцыяй пісьменнасці)
  • Лічбавая кампетэнцыя
  • Прыродазнаўчая, матэматычная, тэхнічная і экалагічная кампетэнцыя
  • Персанальная, сацыяльна-эмацыйная і здаровага ладу жыцця кампетэнцыя
  • Грамадзянская кампетэнцыя
  • Прадпрымальніцкая кампетэнцыя
  • Культурная кампетэнцыя

 

 

Схема 1. Пералік ключавых кампетэнцый беларускага вучня

 

  1. Вылучаецца сем ключавых кампетэнцый, неабходных для самарэалізацыі, здаровага і ўстойлівага ладу жыцця, працаўладкавання, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і сацыяльнай інтэграцыі грамадзян. 
  2. Ключавыя кампетэнцыі развіваюцца на працягу ўсяго жыцця ў фармальных і нефармальных, традыцыйных і нетрадыцыйных формах навучання ў розных асяроддзях, уключаючы сям'ю, школу, працоўнае месца, суполкі і інш.
  3. Усе ключавыя кампетэнцыі лічацца аднолькава важнымі і павінны фармавацца падчас выкладання ўсіх школьных прадметаз. Асноўныя складнікі  адной кампетэнцыі будуць садзейнічаць развіццю другой.

Схема 2 паказвае, як праз  азначэнні кампетэнцый  раскрываюцца  іх істотныя аспекты.

Схема 2. Ключавыя кампетэнцыі беларускага вучня

 

Заўважна, што у рамцы:

  1. У асобную ключавую кампетэнцыю вылучана сацыяльна-эмацыйная сфера навучэнцаў з фокусам на здароўе і здаровы лад жыцця.
  2. Кампетэнцыя ў сферы навукі, тэхнікі і тэхналогій мае выразны экалагічны акцэнт.
  3. Прадпрымальніцкая кампетэнцыя найперш прапісана з пазіцый ініцыятыўнасці і наватарства.

Табліца 2. Ключавыя кампетэнцыі беларускага вучня (веды, навыкі, каштоўнасці/стаўленні) дае ўяўленне пра структуру ключавых кампетэнцый:

Пісьменнасць

Шматмоўная

Лічбавая

Навуковая, технічная, экалагічная

Персанальная, сацыяльна- эмацыйная і здароўя

Прадпрымальніцкая

Грамадзянская

Культурная

веды пра ..

мову (лексіку, граматыку),і інфармацыю і камунікацыю

розныя мовы

лічбавы кантэнт, ІКТ- тэхналогіі і медыя

логіку, матэматыку, прыроду, тэхніку, тэхналогіі

эмоцыі, зносіны, здароўе, навучанне

інавацыі, эканоміку фінансы, бізнес

правы чалавека, дэмакратыю, грамадства, СМК, дзяржаву

культуру, творчасть, мастацтва

каштоўнасці/стаўленні

схільнасць да крытычнага і канструктыўнага дыялогу і ацэнкі

павага да культурнай разнастайнасці і міжкультурнай

камунікацыі

рэфлексіўнае і адкрытае стаўленне да развіцця лічбавых тэхналогій

павага да навуковай ісціны, рэфлексіўнае стаўленне да НТР і клопат пра экалогію

пазітыўнае

стаўленне да ўласнага сацыяльнага і фізічнага дабрабыту і да навучання на працягу ўсяго жыцця

пачуццё ініцыятывы і адданасці справе ў доўгатэрміновай перспектыве, смеласцьі і настойлівасць у дасягненні мэт

павага да правоў чалавека як асновы

дэмакратыі і фундаменту дзяржавы

павага  да разнастайнасці праяўленняў культуры і творчасці

скразныя навыкі

крытычнае мысленне

шукаць, збіраць і апрацоўваць інфармацыю з розных крыніц; адрозніваць дакладную інфармацыю ад недакладнай (праўду ад выдумкі); распазнаваць стэрэатыпы і выяўляць маніпуляцыі і фэйкі; ставіць пад сумнеў, ацэньваць і абгрунтоўваць ідэі, аргументы і рашэнні; вызначаць праблемы, і вобласці, якія патрабуюць зменаў

камунікацыя

выкладаць свае думкі вусна і пісьмова; прэзентаваць сябе ўжывую і ў віртуальнай прасторы; дасягаць кансэнсусу або кампрамісу; падтрымліваць канструктыўны дыялог у тым ліку з прадстаўнікамі розных культур; канструктыўна вырашаць канфліктныя сітуацыі.

крэатыўнасць

генерававаць і развіваць ідэі з ацэнкай іх навізны і арыгінальнасці; ацэньваць і вызначаць свае моцныя і слабыя бакі, рызыкі і прымаць іх, калі яны апраўданыя; вырашаць праблемы нестандартным спосабам, ініцыятывай, актыўнасцю, незалежнасцю і наватарствам

эмацыйная рэгуляцыя

распазнаваць і кантраляваць эмоцыі; аналізаваць  пачуцці, патрэбы і намеры іншых і праяўляць эмпатыю; праяўляць стрэсаўстойлівасць; пераадольваць засмучэнне ў сітуацыях няўдач, трывожнасць/ раздражняльнасць; супакойваць сябе і іншых

кааперацыя

выпрацоўваць і прытрымлівацца правілаў сумеснай дзейнасці і правілаў этыкі; ўстанаўліваць  эфектыўную зваротную сувязь і падтрымліваць пазітыўныя адносіны ў групе; канструктыўна і цвёрда выступаць супраць стэрэатыпаў і забабонаў; браць персанальную адказнасць за вынікі сумеснай дзейнасці

навучанне

праяўляць  настойлівасць і канцэнтраваць увагу; арганізоўваць сваё навучальнае асяроддз;  выкарыстоўваць тайм-мэнэджмент (мэтавызначэння, планавання, кантролю); ацэньваць сваю працу і звяртацца за парадай, інфармацыяй і падтрымкай, калі гэта неабходна

Коратка падсумуем:

  • Складнікамі ключавых кампетэнцый з’яўляюцца  веды, навыкі, стаўленні/каштоўнасці.
  • Развіццё каштоўнасцяў – адна з найважнейшых мэт адукацыі, таму што каштоўнасці складаюць ядро ​​ідэнтычнасці чалавека, праяўляюцца ў выбары і дзейнасці асобы.
  • Такія базавыя (ці скразныя) навыкі, як крытычнае мысленне, уменне вырашаць праблемы, праца ў камандзе, камунікатыўнасць, творчы падыход, уменне весці перамовы, кантраляваць эмоцыі і праяўляць стрэсаўстойлівасць з’яўляюцца неад’емнай часткай кожнай з ключавых кампетэнцый.

​Спампаваць брашуру "Рамка ключавых кампетэнцый беларускага вучня"

https://drive.google.com/file/d/12cO5EPA5X7o6yph6CvmHPcmKhMbjKs8m/view?usp=sharing