Для паспяховых школ характэрны клiмат высокiх чаканняў
Прафесар кафедры педагогiкi i менеджменту адукацыi Акадэмii паслядыпломнай адукацыi Мiкалай ЗАПРУДСКI — сапраўдная зорка ў прафесiйнай супольнасцi. Вось ужо больш як 30 гадоў яго метадычны летнiк на беразе ракi Страча каля вёскi Альхоўка праходзiць з нязменным аншлагам.



