Гісторыя

Візуалізацыя ў падручніках грамадазнаўства

Для ўсіх зацікаўленых пытаннямі сучаснай методыкі навучання грамадазнаўству прапануем матэрыял аўтара вучэбна-метадычнага комплекса па грамадазнаўстве А.Палейкі " Візуалізацыя ў падручніках грамадазнаўства", які выкладзены ў вольны доступ.

Зацікавіць прадметам: новыя практычныя дамаможнікі па гісторыі і грамадазнаўстве

Настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 16 Брэста Галіна Свентухоўская (магістр гістарычных навук, аспірант кафедры гісторыка-культурнай спадчыны РІВШ) і Ілля Юзвук стварылі два практычныя вучэбныя дапаможнікі —“Гісторыя Старажытнага свету ў схемах, табліцах і ілюстрацыях” для 5 класа і зборнік заданняў па грамадазнаўстве для 9—11 класаў.

Гістарычны комікс і навучальны працэс: новы разварот дыскусіі у Расіі

Ці могуць быць запатрабаваныя коміксы як інструмент стварэння нацыянальных культурна-гістарычных міфаў або ў якасці сацыяльных тэрапеўтычных «замоваў» супраць балючых грамадска-культурных траўмаў?

Як тэрор стаў вялікім

Ірына Раманава, прафесар дэпартамента гісторыі ЕГУ.
Асноўны тэзіс выступу: як бы мы ні распісвалі жахі таталітарызму (нават у будучых падручніках, цяперашні - не ў лік), колькі б мільёнаў-мільярдаў нявінна забітых мы не называлі, але пакуль будзе захоўвацца такі “традыцыйны” падыход да структурыравання матэрыялу, мы не зможам наблізіцца да ўсведамлення праблемы рэпрэсій, сутнасці таталітарызму.

Чорнае і белае: фотаздымак інь і янь (частка другая - янь)

Алена Чарнова тлумачыць, чаму ўсе мы любім разглядаць старыя фотаздымкі ў альбомах. Што намі рухае? Жаданне даведацца больш пра мінулае, паверыць у сапраўднасць падзей, спроба пераканацца, што захаваны ў кадры чалавек становіцца несмяротным? Напэўна, усе разам.

Лонгрыды ў навучанні – натхняльная гісторыя.

Самымі эфектыўнымі інструментамі візуалізацыі для стварэння медыятэкстаў і выкарыстання іх у адукацыйным працэсе можна назваць наступныя: скрайбінг, скетчноўтынг, лонгрыд, майндмэпінг, інфаграфіка і інш. Прапануем гісторыю Святлана Кудраўцавай пра лонгрыды.

Метадычная распрацоўка воркшопа "Хто ты гэткі?"

Прапануем пазнаёміцца з новай метадычнай распрацоўкай Галіны Давідоўскай, прысвечанай пытанням фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці. Пабудаваны па метаду структураванай драмы воркшоп “Хто ты гэткі?” прысвечаны жыццю і дзейнасці братоў Іваноўскіх.

“Я не ведаю, як так здарылася…”

Метадычная распрацоўка воркшопа з элементамі структураванай драмы “Я не ведаю, як так здарылася…”, якую распрацавала настаўніца гісторыі Таццяны Шумель, дазваляе навучэнцам пагрузіцца ў атмасферу жыцця перыяду акупацыі нацыстамі Мінска і эмпатычна перажыць некаторыя моманты з паўсядзённага жыцця сям’і Раісы Сямашка і выратаваных імі Іды Баршчовай і Ніны Цэйтлінай.

Работа з навэлай “Туфлікі” з фільма “Сведкі”

Настаўніца гісторыі Таццяна Шумель праз эмпатычнае ўспрыманне фрагментаў з жыцця людзей падчас нямецкай акупацыі і развіццё навыкаў аналізу медыятэкстаў выхоўвае талерантнасць і паважлівае стаўленне да гісторыі і культуры іншых народаў, фарміруе паважлівае стаўленне да правоў чалавека і культуры памяці.

Старонкі