Педагагічная майстэрня

Фарміраванне медыякампетэнцый вучняў у навучанні гісторыі Беларусі

Прапануем настаўнікам гісторыі распрацоўку падагульняючага занятка па раздзеле «БССР ва ўмовах станаўлення савецкага грамадства. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы» па гісторыі Беларусі для 10 класа. Распрацоўку падрыхтавала выкладчык гісторыі і грамадазнаўства Мінскага радыётэхнічнага каледжа Вольга Саўчанка

MediaToolkit- cкарбонка практыкаванняў для ўрокаў і класных гадзін

Практыкаванни для ўрокаў, класных і інфармацыйных гадзін, выхаваўчых мерапрыемстваў з медыяадукацыйным зместам дапамогуць развіць крытычнае мысленне і засвоіць практычныя навыкі бяспечнага і адказнага карыстання медыйнай прасторай.

E.S.C.A.P.E. Практыкаванне для інфармацыйнай (класнай) гадзіны

Аўтар Таццяна Фадзіна. 8 - 11 кл. Класная ці інфармацыйнага гадзіна. Вучні аналізуюць артыкул па шасці параметрах і робяць высновы наконт надзейнасці інфармацыі.

Стварэнне вучэбнага медыятэксту як сродак фарміравання медыякампетэнцый вучняў у працэсе вывучэння беларускай мовы

Алена Панкратава, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 20 горада Орша прапануе правесці ўрок беларускай мовы ў 9 класе у форме конкурса вусных выказванняў на тэму "Свет маіх захапленняў" з выкарыстаннем медыятэкстаў

Кіно як медыятэкст на ўроках гісторыі

Выкарыстанне кіно- і відэазапісаў на ўроках гісторыі мае важнае значэнне, бо дазваляе стварыць яркі вобраз гістарычнага мінулага і паказаць гістарычны працэс у дынаміцы. У сувязі з «візуальным паваротам» ў грамадстве ў цэлым і гістарычнай навуцы ў прыватнасці значэнне кіна- і відэафрагментаў ўзрастае яшчэ больш, бо новым тыпам мыслення сучаснага чалавека станавіцца экраннае мысленне, механізмам якога з'яўляецца аўдыёвізуальная пісьменнасць.

Майстар-клас па фарміраванні медыякампетэнтнасці педагогаў “Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены!”

Майстар-клас “Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены!” распрацавалі настаўніцы гісторыі Іна Шымко і Таццяна Шумель. Распрацоўка прысвечана разуменню актуальнасці пытанняў медыяадукацыі на сучасным этапе. Навучанне ўдзельнікаў крытычна аналізаваць медыятэксты – адна з асноўных мэтаў майстар-класа. Увазе ўдзельнікаў прадстаўлены прыёмы работы з медыятэкстамі, якія выдатна зарэкамендавалі сябе ў адукацыйным працэсе: комікс, карціна, карыкатура, фотаздымак, камедыя. Вядучыя паспрабавалі падрабязна, на прыкладах з уласнага вопыту, спыніцца на асаблівасцях выкарыстання кожнага з названых медыятэкстаў. Кожны з удзельнікаў змог паспрабаваць свае сілы у складанні і аналізе медыятэкстаў. Дадзены майстар-клас можа быць выкарыстаны настаўнікамі- прадметнікамі, класнымі кіраўнікамі і інш. асобамі, зацікаўленымі пытаннямі медыяадукацыі.

Старонкі