Як чуецца...
Чалавек пасля цяжкай хваробы зноў вучыцца хадзіць. Ходзіць, хістаючыся, спатыкаецца... Так і наша мова. У той жа час яе жыццёвыя сілы прымушаюць расейцаў пераймаць нашы словы... Бо - так чуецца...
Чалавек пасля цяжкай хваробы зноў вучыцца хадзіць. Ходзіць, хістаючыся, спатыкаецца... Так і наша мова. У той жа час яе жыццёвыя сілы прымушаюць расейцаў пераймаць нашы словы... Бо - так чуецца...
Пакуль атрымліваецца, што школа, куды мы кожны дзень аддаем сваіх дзяцей, – не іхняя, не наша. Гэта ўстанова прымусовага ўтрымання, якая ўкладаецца ў схему “школа – армія – турма” (Мішэль Фуко), з усімі атрыбутамі: формай, пастраеннямі, дысцыплінай, рытуаламі. Чаго ж тады мы здзіўляемся, што дзеці не любяць туды хадзіць?
Роздум беларуса пра расейскую мову:
нялюбыя літары - нялюбая мова?
каму зычаць дэманстранты смерці?
мат як элемент расейскай культуры?..
У школах царскай Расіі адной з важнейшых дысцыплін была логіка. У савецкіх школах логіку не вывучалі. Чаму?.. І што замяняла логіку? Роздум пра гэта як прадмова да лекцыі "Матэматыка як частка культуры".
Ахвяры сталінскага рэжыму ёсць у кожнай беларускай сям’і. Ёсць і ў маёй, ёсць і ў вашай, ёсць і ў сям’і той мітуслівай настаўніцы-квактухі, якая штогод вядзе вучняў, як куранят, да помніка «правадыру народаў» . І якая, вядома, не прачытае гэты тэкст – ёй няма часу чытаць і думаць. Кожную вясну цягнуцца аўтобусы з вучнямі менавіта на «Лінію Сталіна», бо так патрабуе начальства.
Распачынаем рубрыку артыкулам пра тое, як ствараюцца школьныя падручнікі ў ФРГ. Гэты выбар невыпадковы. Германія – краіна, якая здолела за адносна кароткі тэрмін прайсці шлях ад таталітарнай да сучаснай дэмакратычнай дзяржавы з моцнай эканомікай і сацыяльнай стабільнасцю. На якіх кнігах там вучацца дзеці, як працуюць настаўнікі – пытанне не пустое. І яшчэ адна акалічнасць.